Міленіум (вал.: Stadiwm y Mileniwm) — стадыён у горадзе Кардыф (Уэльс). Умяшчальнасць — больш за 74 500 гледачоў. На стадыёне праводзяць свае гульні нацыянальныя зборныя Уэльса па футболе і рэгбі. Самы ўмяшчальны ў свеце крыты стадыён з натуральным траўнікам.

Міленіум
Пабудаваны 1999
Адкрыты 1999
Архітэктар Populous
Хатняя каманда Зборная Уэльса
Умяшчальнасць 74 154[1]
Commons-logo.svg Міленіум на Вікісховішчы

Стадыён быў адкрыты ў чэрвені 1999, і першая буйная падзея, праведзеная на ім — міжнародны матч саюза рэгбі 26 чэрвеня 1999 года, калі Уэльс разбіў Паўднёвую Афрыку ў таварыскай сустрэчы 29-19 перад 29 тысячамі заўзятараў зборнай. З поўнай умяшчальнасцю 74,500 гэта — трэці па велічыні стадыён на Кубку шасці нацый пасля Стад дэ Франс і Твікенхема.

ПанарамаПравіць

Панарама ўнутранага боку Міленіума.


Зноскі

  1. http://www.rugbyworldcup.com/venues/millennium-stadium Праверана 7 верасня 2015.

СпасылкіПравіць