Мілецій Антонавіч Андзілеўка

Мілецій Антонавіч Андзілеўка (в. Лужкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць[1]) — беларускі настаўнік біялогіі і хіміі, былы дырэктар Лужкаўскай сярэдняй школы, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР.

Мілецій Антонавіч Андзілеўка
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Працоўны шлях пачаў у 1956 годзе, калі пасля заканчэння 10 класаў Лужкаўскай сярэдняй школы прыйшоў працаваць рахункаводам у Парэччаўскую школу Глыбоцкага раёна. Потым быў настаўнікам спачатку на Глыбоччыне, пазней у Лугаўской школе.

У 1969 годзе завочна закончыў Даўгаўпілскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці настаўнік біялогіі і хіміі сярэдняй школы і праз некаторы час стаў выкладаць гэтыя прадметы ў Лужкаўскай сярэдняй школе.

Узнагароды правіць

Падчас сваёй працы ў Лужках стаў першым у Беларусі, каму прысуджана званне настаўнік-метадыст. У 1981 годзе узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», у 1998 — медалём Францыска Скарыны, званні «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР», «Выдатнік народнай асветы» і «Выдатнік асветы СССР».

Зноскі

Спасылкі правіць