Мінас Анар
Мі́нас А́нар (Мі́нас Ты́рыт) (англ.: Minas Tirith) — у легендарыуме Толкіна, горад і замак у Міжзем’і, сталіца Гондара з другой паловы Трэцяй Эпохі. Першапачаткова ён быў пабудаваны дзеля аховы былой сталіцы каралеўства, Асгіліята, ад нападу з захаду, але стаў сталіцай, калі Асгіліят прыйшоў у заняпад пасля Вялікай Чумы. Мінас Тырыт часцяком згадваецца як «Белы горад» і горад каралёў. Рахірым гэта месца завуць Мундбург. У кульмінацыі кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» горад трапляе пад асаду саюзных войскаў Мордара, вядомую як бітва на Пеленорскіх палях.
Горад | |
---|---|
![]() План горада | |
Прыналежнасць | Гондар |
Народ | Народ Гондара |
Кіраўнік (III эпоха) | Дэнетар, Арагорн |
Мяжуе з | Дэнетар, Арагорн |
Край Міжзем'я | Цэнтральны ўсход |
![]() ![]() |
Горад Правіць
Найвялікшы замак дабра ў Міжзем’і. Ён складаецца з сямі кругоў (узроўняў). На самым верхнім знаходзіцца цытадэль і Белая Вежа Гондара. Там жа стаіць і Белае дрэва — сімвал Гондара.
Дата пачатку будаўніцтва невядома. Першым кіраўніком быў Анарыён (сын Элендзіла) разам з Ісілдурам.
У 2 г. Трэцяй Эпохі Ісілдур прынёс у горад расток Белага дрэва. У 1640 г. з прычыны вялікай эпідэміі чумы ў Асгіліяце (пры гэтым і смерці караля) сталіца аўтаматычна перайшла сюды. У 2698 г. перайменаванне Мінас Анара ў Мінас Тырыт. У 3019 г. калі і адбываліся падзеі Уладара Пярсцёнкаў, горад быў асаджаны арміямі Мордара і інш. Перамаглі Гондар і Рохан.
Пасля каранацыі Арагорна (Элессара) горад зноў стаў называцца Мінас Анар.
Спасылкі Правіць
- Мінас Тырыт ў энцыклапедыі Арды (англ.)