Міна Полацкі
Міна Полацкі (? — 1116) — усходнеславянскі святы, епіскап полацкі, свяціцель. Памяць 20 чэрвеня (3 ліпеня) і ў трэцюю нядзелю пасля Тройцы ў Саборы Беларускіх святых. Доўгі час жыў у Кіеўскім Пячэрскім манастыры. 13 снежня 1105 ён быў хіратанісаны ў епіскапа Полацкага мітрапалітам Кіеўскім Нікіфарам.
Міна Полацкі | |
---|---|
Род дзейнасці | Епіскапы полацкія |
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1116 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | праваслаўе |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/%D0%9F%D1%8F%D1%87%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B0_%D0%B5%D0%BF%D1%96%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BF%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%8B.png/220px-%D0%9F%D1%8F%D1%87%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B0_%D0%B5%D0%BF%D1%96%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BF%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%8B.png)
Імя свяціцеля Міны ўвайшло ў службу Кіева-Пячэрскім святым айцам, згадка аб ім утрымліваецца ў Кіева-Пячэрскім Пацярыку. У час яго епіскапства прыняла пострыг Ефрасіння Полацкая.
Памяць
правіцьЧас кананізацыі не вядомы. У 1984 г. свяціцель Міна быў уключаны ў Сабор Беларускіх святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. У 2005 г. у Івянцы быў асвячоны ніжні храм у гонар свяціцеля Міны. Дзень напамінкаў — 3 ліпеня.