Мінгечэвірскае вадасховішча

(Пасля перасылкі з Мінгечавірскае вадасховішча)

Мінгечэвірскае вадасховішча, раней Мінгечаурскае (азерб.: Mingəçevir su anbarı), — вадасховішча ў Азербайджане на рацэ Кура, утворанае пры будаўніцтве Мінгечэвірскай ГЭС блізу горада Мінгечэвір. Другі па памерах пасля возера Севан водны аб'ект Закаўказзя.

Мінгечэвірскае вадасховішча
Mingəçevir su anbarı
Mingachevir Reservoir, Azerbaijan.JPG
Мінгечэвірскае вадасховішча з космасу
Краіна Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан
Вышыня над узроўнем мора 83 м
Даўжыня 70 км
Шырыня 18 км
Плошча 605 км²
Сярэдняя глыбіня 26 м
Упадаюць Кура/Іоры/Алазані
Выцякаюць Кура
Commons-logo.svg Мінгечэвірскае вадасховішча на Вікісховішчы

Плаціна ГЭС будавалася ў 1945–1953 гг.. у месцы, дзе рака Кура цячэ паўз гару Боздаг (Bozdağ). Ва ўмовах засушлівага клімату штучнае возера аб'ёмам 15,73 км³ напаўнялася да максімальнага ўзроўню толькі ў 1959, 1963, 1968, 1973, 1975, 1976, 1978, 1988 і 2010. Даўжыня берагавой лініі — 247 км, максімальная глыбіня — 75 метраў. Берагі вадаёма месцамі скалістыя, дзе-нідзе — глініста-пясчаныя. Для апошніх характэрныя апоўзні.

Акрамя выпрацоўкі электраэнергіі (каля 1 млрд кВт*гадз штогод), вадасховішча выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы. Налічваецца 31 від рыб, з іх 12 відаў маюць прамысловае значэнне. Рыбагаспадарчае асваенне вадасховішча ўскладнена, паколькі зона затаплення не была ачышчана ад лесу і хмызняку. Воды Мінгечэвіра забіраюцца для камунальных патрэб і арашэння, дзеля чаго ад возера адыходзяць Верхнекарабахскі і Верхнешырванскі каналы.

Ваенныя эксперты мяркуюць, што Мінгечэвірскі гідравузел можа мець выключную ролю ў выпадку баявых дзеянняў паміж Азебайджанам і Арменіяй. Паводле некаторых ацэнак, знішчэнне дамбы прывядзе да затаплення значнай часткі Азербайджана.[1]

Зноскі