Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства

Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства (1793—1795), Мінскае, Валынскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства (1795—1796), Мінскае, Валынскае і Падольскае ваеннае губернатарства (1796—1801), Падольскае ваеннае губернатарства (1801—1830), Падольскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832) — шэраг генерал-губернатарстваў у Расійскай Імперыі ў 17931832 гг. з цэнтрам у Нясвіжы (да 1796 г.) і Камянцы-Падольскім1796 г.), якія па сутнасці тэрытарыяльна і бюракратычна з'яўляліся пераемнікамі адзін аднаго. Першае генерал-губернатарства было створана з цэнтральных зямель Вялікага Княства Літоўскага і зямель «польскай Украіны» (паўднёва-ўсходніх ваяводстваў Польскага каралеўства), атрыманых Расійскай Імперыяй ў выніку другога падзела Рэчы Паспалітай. Назва генерал-губернатарства залежала ад назвы губерняў, якія падпарадкоўваліся ў той ці іншы час генерал-губернатару (ці ваеннаму губернатару).

Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства (1793—1795) правіць

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Расійская Імперыя атрымала значную частку цэнтральнай тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, з якой была створана Мінская губерня, і паўднёва-ўсходніх ваяводстваў Польскага каралеўства, з якіх былі створаны Ізялаўская губерня і Брацлаўская губерня. Гэтыя тры губерні былі пераведзены пад уладу аднаго генерал-губернатара — Міхаіла Крачэтнікава, які стаў менавацца як «мінскі, ізяслаўскі і брацлаўскі генерал-губернатар». Новы генерал-губернатар Крачэтнікаў хутка памёр, а на яго месца быў прызначаны Цімафей Іванавіч Туталмін. Рэзідэнцыяй генерал-губернатарства быў выбраны Нясвіж, з якога лепей было кіраваць трыма губернямі.

Указам ад 1 мая 1795 г. загадвалася рэарганізаваць Брацлаўскую губерню — у Брацлаўскае намесніцтва, Ізяслаўскую губерню — у Ізяслаўскае намесніцтва; а ўказам ад 5 мая 1795 г. Мінскую губерню — у Мінскае намесніцтва.

Мінскае, Валынскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства (1795—1796) правіць

5 ліпеня 1795 г. быў выдадзены новы ўказ[1], паводле якога павінна было стварыць Валынскае і Падольскае намесніцтвы, бо ў склад генерал-губернатарства ўвайшлі тэрыторыі яшчэ іншых паўднёва-ўсходніх ваяводстваў Польскага каралеўства, якія Расійская імперыя атрымала ў выніку захопу падчас трэцяга падзела Рэчы Паспалітай. Таму ў ліпені—верасні 1795 г. Цімафей Туталмін меў афіцыйны тытул «выконваючага абавязкі мінскага, валынскага, падольскага і брацлаўскага генерал-губернатара». Аднак працэс выканання ўказа быў няхуткім. Пры жыцці царыцы было адміністрацыйна арганізавана толькі Валынскае намесніцтва. Таму адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка менавалася як «Мінскае, Валынскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства».

Мінскае, Валынскае і Падольскае ваеннае губернатарства (1796—1801) правіць

12 (23) снежня 1796 г. паводле ўказу расійскага імператара Паўла I Брацлаўскае намесніцтва было рэарганізавана ў Падольскую губерню, таму адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая стала ваенным губернатарствам, пачала адпаведна менавалася як «Мінскае, Валынскае і Падольскае ваеннае губернатарства». А кіраўнік атрымаў афіцыйную назву «ваеннага губернатара Камянца-Падольскага, кіруючага губернямі Мінскай, Валынскай і Падольскай». Новай рэзідэнцыяй ваеннага губернатара стаў Камянец-Падольскі.

Падольскае ваеннае губернатарства (1801—1830) правіць

Расійскі імператар (1801—1825) Аляксандр I сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў Літоўскую губерню на дзве — Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гродзенскую губерні, якія ўвайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства (1801—1830) з цэнтрам у Вільні; Беларускую губерню — на Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Магілёўскую губерні, якія ўвайшлі ў склад Беларускага ваеннага губернатарства (1801—1823) з цэнтрам у Віцебску; Мінская губерня разам з Кіеўскай увайшлі ў склад Кіеўскага ваеннага губернатарства (1801—1832) з цэнтрам у Кіеве[2]. А Валынская і Падольская губерні ўвайшлі ў склад «Падольскага і Валынскага ваеннага губернатарства» (1801—1832). Часта адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура менавалася скарочана як «Падольскае ваеннае губернатарства», а яе кіраўнік — як «падольскі ваенны губернатар».

Падольскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832) правіць

У снежні 1830 г. Валынскае і Падольскае ваеннае губернатарства ў сувязі з Лістападаўскім паўстаннем (1830—1831) было пераўтворана ў «Падольскае і Валынскае часовае ваеннае губернатарства» (ці скарочана — «Падольскае часовае ваеннае губернатарства») з канцылярыяй у Жытоміры. У яго склад уваходзілі Валынская і Падольская губерні. Падольскі і Валынскі часовы ваенны губернатар падпарадкоўваўся (паводле царскага ўказу ад 10 чэрвеня 1831 г.) Галоўнакамандуючаму I арміяй. Паводле ўказа расійскага імператара Мікалая I ад 24 лютага 1832 г. Валынская і Падольская губерні (разам з Кіеўскай губерняй) увайшлі ў склад Кіеўскага ваеннага генерал-губернатарства (1832—1864).

Часовы ваенны губернатар займаўся кіраваннем Валынскай і Падольскай губернямі, ахопленымі паўстаннем: камплектаваў паліцэйскія каманды ў губернях, разглядаў рапарты гараднічых, земскіх спраўнікаў і камандзіраў воінскіх частак аб дзеяннях і рухах паўстанцаў, разбіраў скаргі жыхароў аб ваенных пастоях, выдаваў замежныя пашпарты расійскім падданым і дазвол іншаземным падданым пражываць у губернях і інш. Акрамя таго займаўся вырашэннем і гаспадарчых пытанняў: справы аб лёсе фундушавых сялян, належачых каталіцкаму касцёлу; справы аб пабегах сялян, скаргах сялян на жорсткае стаўленне з боку маянткоўцаў; справы аб барацьбе з эпідэміяй халеры і інш.

Спіс генерал-губернатараў, ваенных губернатараў правіць

Мінскія, ізяслаўскія і брацлаўскія генерал-губернатары (1793—1795) правіць

Мінскі, валынскі і брацлаўскі генерал-губернатар (1795—1796) правіць

Мінскія, валынскія і падольскія ваенныя губернатары (1796—1801) правіць

Падольскія ваенныя губернатары (1801—1830) правіць

Падольскія часовыя ваенныя губернатары (1830—1832) правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Поўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор першы. Т. 23, №17352.
  2. Поўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор першы. Т. 26, №20004.
  3. Туталмін займаў пасаду мінскага, ізяслаўскага і брацлаўскага генерал-губернатара, а пасля мінскага, валынскага і брацлаўскага генерал-губернатара бесперапынна, бо генерал-губернатарства проста было перайменавана.
  4. Розенберг займаў пасаду мінскага, валынскага і падольскага ваеннага губернатара, а пасля падольскага і валынскага ваеннага губернатара бесперапынна, бо ваеннае губернатарства проста было рэарганізавана.

Літаратура правіць

  • Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я.К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2003. — 470 с.
  • Большакова, О.В. Российская империя: система управления. Современная зарубежная историография: аналитический обзор / О.В. Большакова ; Центр социал. науч.-информ. исслед. Отд. отеч. и зарубеж. истории; Отв. ред. В.М. Шевырин. — М., 2003. — 92 с. [1](недаступная спасылка)
  • Бригадин, П.И. Минские губернаторы: история власти / П.И. Бригадин, А.М. Лукашевич. — Минск : БГУ, 2009. — 351 с. (фрагмент кнігі гл. тут [2] Архівавана 1 кастрычніка 2013.)
  • Зайончковский, П.А. Правительственный аппарат самодержавной России в XIX в. / П.А. Зайончковский. — М. : Мысль, 1978. — 288 с.
  • Лысенко, Л.М. Губернаторы и генерал-губернаторы Российской империи (XVIII – начало XX века) / Л.М. Лысенко. — М. : МПГУ, 2001. — 2-е изд. — 358 с.

Спасылкі правіць