Мінскае гета (серыя афортаў)

серыя графічных работ беларускага мастака Лазара Рана

Мінскае гета — серыя афортаў Лазара Рана, прысвечаная Мінскаму гета і яго вязням. Захоўваецца ў калекцыі Дрэздэнскай карціннай галерэі.

Лазар Саулавіч Ран
Мінскае гета. 1962
Тэхніка афорт
Galerie Neue Meister[d]

Гісторыя

правіць

У 1950-х Лазар Ран пачаў серыю афортаў «Мінскае гета» і працаваў над ёй доўга і скрупулёзна. З аднаго боку вельмі складаная тэхніка патрабавала дакладнасці, а з іншай — тэма гэтага цыклу была настолькі асабістай, што кожная праца нараджалася ў пакутах. На серыю «Мінскае гета» ў Рана пайшло 20 гадоў. Афіцыйна пазначаецца, што даты стварэння серыі 1962—1972 гады[1].

У 1979 годзе пры садзейнічанні нямецкай мастачкі Леа Грундзік альбом гэтых гравюр быў набыты Дрэздэнскай карціннай галерэяй  (руск.).

Апісанне

правіць

Сам мастак гэтага не сцвярджаў, але імаверна, што на выявах серыі сустракаюцца партрэты яго маці, жонкі, сястры і трох дзяцей, якія загінулі ў Мінскім гета[2].

Апісанне

правіць

Цыкл уключае 17 чорна-белых лістоў, выкананых у тэхніцы афорту[2].

Спіс афортаў (няпоўны)[3]:

  • Пекла
  • У маліне
  • Шчасліўчык
  • Звар’яцелая
  • Паэт
  • Філосаф
  • Музыка
  • За калючым дротам
  • Птушкі
  • Ля ямы
  • Ідуць
  • Выратаванне. У партызан
  • Расcтрэл
  • Чакаюць
  • У схроне
  • Хворая маці

Выстаўкі

правіць

Толькі ў 1991 годзе афорты былі паказаны на выстаўцы ў мінскім Палацы культуры тонкасуконнага камбіната імя Ц. Я. Кісялёва. Пасля гэтага у канцы 90-х гадоў, мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн зноў экспанавала гэтыя творы ў сваёй галерэі «Брама»[4].

У ліпені 2014 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі ў Мінску працавала выстаўка, прысвечаная памяці Мінскага гета. Экспазіцыя складалася з мастацкіх работ Лазара Рана, прадстаўленых калекцыянерам Андрэем Філатавым, а таксама з экспанатаў Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі[5].

Зноскі

Літаратура

правіць