Мінскае партызанскае злучэнне
Мінскае партызанскае злучэнне было створана ў лістападзе 1941 — лютым 1942 гадоў пад кіраўніцтвам Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б у паўднёвых раёнах Мінскай вобласці. Адначасова ў паўночных раёнах Палескай вобласці сфарміравалася злучэнне партызанскіх атрадаў (камандзір Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі). У красавіку 1942 года яны аб’ядналіся ў злучэнне атрадаў Мінскай і Палескай абласцей. З утварэннем Палескага партызанскага злучэння (у сакавіку 1943) рэарганізавана ў Мінскае партызанскае злучэнне.
Мінскае партызанскае злучэнне | |
---|---|
Гады існавання | 1941 — 1944 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | больш за за 40 000 партызан (чэрвень-ліпень 1944) |
Дыслакацыя | паўднёвыя раёны Мінскай вобласці |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Камандаванне
правіцьКамандзіры:
- Васіль Іванавіч Казлоў (сакавік 1942 — ліпень 1944)
- Раман Навумавіч Мачульскі (кастрычнік 1942 — май 1943, выконваў абавязкі)
- Іосіф Аляксандравіч Бельскі (май-чэрвень 1943, люты-ліпень 1944, выконваў абавязкі);
Начальнікі штаба:
- П. М. Канавалаў (чэрвень 1942 — студзень 1943)
- К. М. Бакун (студзень—сакавік 1943)
- М. П. Куксаў (сакавік-жнівень 1943)
- Р. В. Гнусаў (жнівень 1943 — ліпень 1944)
Склад
правіцьУ склад злучэння ўваходзілі:
- Партызанская брыгада «Беларусь»
- Партызанская брыгада «Буравеснік»
- 2-я Мінская партызанская брыгада
- 3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага
- 12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
- 25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
- 27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева
- 32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна
- 37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі
- 64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава
- 95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ
- 99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева (да снежня 1943 года)
- 100-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава
- 101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага
- 121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагіна
- 161-я партызанская брыгада імя Р. І. Катоўскага
- 200-я партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага
- 225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава
- 258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава
- 300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава
- Партызанская брыгада імя М. І. Калініна
Таксама ў склад Мінскага партызанскага злучэння ўваходзілі і асобна дзейныя атрады.
На тэрыторыі Мінскай вобласці таксама дзейнічалі партызанскія злучэнні Слуцкай і Барысаўска-Бягомльскай зон. У кастрычніку 1942 года ў Мінскай (Чэрвеньскай) зоне дзейнічалі брыгады 1-я Мінская, «Разгром», «За Савецкую Беларусь», «За Радзіму», «Полымя», імя П. К. Панамарэнкі, імя В. І. Чапаева, «Чырвоны Сцяг», імя С. М. Кірава імя газеты «Правда», імя М. А Шчорса (не ўвесь час), некалькі асобна дзейных атрадаў (каля 12 000 партызан). Апрача таго на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічалі партызанская брыгада М. М. Нікіціна і партызанская брыгада «Стары». Усяго на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічала 45 брыгад (больш за 55 000 партызан). Частка брыгад была перабазіравана ў іншыя вобласці. У чэрвені—ліпені 1944 года з Чырвонай Арміяй злучыліся 37 брыгад і 7 асобна дзейных атрадаў (больш за 40 000 партызан).
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.