Мінскае яўрэйскае рэальнае вучылішча Э. М. Хайкіна
Мінскае яўрэйскае рэальнае вучылішча Э. М. Хайкіна — прыватная ўстанова, якая існавала ў 1907—1918 гадах у Мінску.
Будынак
правіцьУ 1907—1912 гадах размяшчалася ў доме № 3 па сучаснай вуліцы Валадарскага, затым у доме №27 па Магазіннай вуліцы.
Навучанне
правіцьМела прыходскі і 7 асноўных класаў. Навучанне платнае. Вывучаліся: законы яўрэйскай веры, руская, нямецкая, французская мовы, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, хімія, матэматыка, законазнаўства, чарчэнне, чыстапісанне, ваенная гімнастыка, спевы. У 1915 годзе вучылася 325 юнакоў. У 1915 годзе эвакуіравана ў Пензу. Закрыта ў 1918 годзе.
Вядомыя выкладчыкі
правіць- Леў Абрамавіч Альпяровіч — беларускі мастак, які ў 1912-13 выкладаў у вучылішчы
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).