Мінская беларуская школьная рада

Мінская беларуская школьная рада (Беларуская школьная рада Меншчыны) — беларуская нацыянальная культурна-асветная ўстанова ў Менску, дзейнічала ў 1919 — 20 гг. Стала асновай для стварэння Беларускай цэнтральнай школьнай рады.

Мінская беларуская школьная рада
Тып арганізацыя

Створана 30 жніўня 1919 года ў Менску падчас польскай акупацыі на базе школьнай камісіі Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта. Дзейнічала пад палітычным і бюракратычным уціскам польскіх улад.

У прэзідыум Рады ўваходзілі С. Рак-Міхайлоўскі (старшыня), А. Данілевіч, В. Іваноўскі, У. Ігнатоўскі, Ч. Родзевіч, А. Смоліч, Я. Шнаркевіч і інш. Рада кіравала дзейнасцю беларускіх навучальных устаноў Мінскай губерні, стварала беларускія школы і культурна-асветныя гурткі, павятовыя і валасныя беларускія школьныя рады. Арганізавала ў Мінску і Слуцку беларускія настаўніцкія курсы, стварыла камісію, якая склала і выдала навучальную праграму для беларускіх пачатковых школ. Паводле пастановы Беларускай школьнай рады Меншчыны ад 1 сакавіка 1920 года рэктарам Мінскага беларускага педагагічнага інстытута прызанчаны В. Іваноўскі. У далейшым Рада намагалася стварыць беларускі нацыянальны ўніверсітэт.

Рада спыніла дзейнасць у ліпені 1920 года з прыходам Чырвонай Арміі.

ЛітаратураПравіць