Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі Stadler FLIRT на чыгуначным вакзале Мінск-Пасажырскі

Мінская гарадская электрычка — адзін з відаў хуткаснага грамадскага транспарта ў Мінску. Першая лінія ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь у тэставым рэжыме была запушчана 1 ліпеня 2011 года. Зараз лінія дзенічае ў штатным рэжыме. Ажыццяўляецца 18 рэйсаў на дзень у адным напрамку. З 10 кастрычніка 2011 года у тэставым рэжыме адкрыты другі маршрут - «Мінск-Пасажырскі — ст. Рудзенск». Лінія дзейнічае ў тэставым рэжыме - 4 рэйсы на дзень у кожным напрамку.

Лінія 1Правіць

Мінск — Беларусь
(гарадская электрычка)
 
  На Оршу 
     
  На Асіповічы 
 
Мінск-Пасажырскі 
 
Мінск-Паўночны 
 
Масюкоўшчына
 
Лебядзіны
 
Ждановічы
 
Мінскае Мора
 
Ратамка
 
Крыжоўка
 
Зялёнае
 
Беларусь
 
  На Маладзечна 

На шляху следавання мінскай гарадской электрычкі існуюць наступныя станцыі і прыпыначныя пункты:

Лінія 2Правіць

  • Мінск-Пасажырскі
  • Мінск-Паўднёвы
  • Лошыца (Мінск)
  • Калядзічы
  • Мачулішчы
  • Міханавічы
  • Рудзенск

Рухомы састаўПравіць

На пуцях мінскай электрычкі будуць выкарыстоўвацца 6 чатырохвагонных саставаў Stadler Flirt, атрымаўшых ў Беларусі індэкс ЭПг. Усяго Беларускай Чыгункай было заказана 10 электрацягнікоў ЭПг: 4 з ніх будуць курсаваць з рэгіянальным выкананні і 6 — у гарадскім.

БудучыняПравіць

У будучыні плануецца пабудова яшчэ трох ліній: Мінск — Смалявічы, Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і Мінск — Дзяржынск.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць