Адкрыць галоўнае меню

Мінская мужчынская гімназія

(Пасля перасылкі з Мінская губернская гімназія)

Мінская мужчынская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова Расійскай імперыі ў Мінску.

Мінская мужчынская гімназія
Miensk, Franciškanskaja-Padhornaja. Менск, Францішканская-Падгорная (1915).jpg
Заснавана 1803
Закрыта 1919
Тып гімназія
Адрас Мінск, Губернатарская вул., 21

ГісторыяПравіць

У Гродзенскай і Мінскай губернях, далучаных да Расіі ў 1793—1795 гадах, ужо існавала 15 навучальных устаноў на ўзроўні сярэдняй школы, створаных польскай камісіяй па адукацыі паводле статуту 1783 года; у тым ліку ў Мінску.

Мінская гімназія была заснавана на месцы губернскай школы, якая, у сваю чаргу, была адкрыта ў 1799 годзе, спачатку як губернскае вучылішча. У 1803 годзе атрымала найменне гімназіі[1]. Размяшчалася яна ў будынку прысутных месцаў на Саборнай плошчы.

У 1812 годзе гімназічныя будынкі былі заняты  французскімі, а затым рускімі войскамі пад шпіталь.

У 1819—1822 гадах тут дзейнічала таемнае таварыства, статут якога напісалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.

З 1833 года скончыўшым гімназію было дадзена права на атрыманне пачатковага чыну XIV класа пры ўмове здавальняючага ведання рускай мовы і славеснасці.

У 1838 годзе было забаронена  выкладанне ў гімназіі на польскай мове.

У 1844 годзе для гімназіі архітэктарам К. Хршчановічам был ўзведзены новы двухпавярховы каменны будынак на рагу вуліц Захар’еўскай і Губернатарскай вуліц.

У 1890 годзе ў гімназіі налічвалася 510 вучняў, у 1913 годзе — 640.

У жніўні 1915 — лютым 1918 г. у будынку гімназіі месціўся штаб Заходняга фронту рускай арміі, а сама гімназія 11 верасня 1915 года была эвакуіраваная ў Маскву, дзе 11 кастрычніка 1915 года аднавіла дзейнасць у памяшканні Педагагічнага інстытута імя П. Г. Шалапуціна. У жніўні 1918 года гімназія вярнулася ў Мінск.

У сакавіку 1919 года, згодна дэкрэту УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 г. «Аб сярэдняй адукацыі» Мінская гімназія была ператворана у «Савецкую працоўную школу другой ступені № 2».

Будынак гімназіі, пабудованы ў 1844 годзе, быў напаўразбураны ў Айчынную вайну 1941—1945 гг. і пасля вызвалення Мінска яго вырашылі не аднаўляць — на гэтым месцы сёння бульвар насупраць дамоў з нумарамі 9 і 11 па вуліцы Леніна.

ДырэктарыПравіць

Вядомыя выпускнікіПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Столетие Минской гимназии // Вестник «Русская школа». — 1904. — № 2.

СпасылкіПравіць