Мінская духоўная акадэмія
Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага, скарочана МінДА — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.
Мінская духоўная акадэмія (МінДА) | |
---|---|
Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага | |
Арыгінальная назва | Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага |
Міжнародная назва | Minsk Theological Academy |
Заснаваны | 1996 |
Тып | Духоўная навучальная ўстанова |
Рэктар | архімандрыт Афанасій (Сакалоў) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Зыбіцкая, 27 |
Сайт | minda.by |
Акадэмія з’яўляецца недзяржаўнай навучальнай установай. Навучальныя праграмы акадэміі адпавядаюць нормам і правілам, устаноўленым Навучальным камітэтам пры Святым Сінодзе Маскоўскага Патрыярхату. Тэрмін навучання ў акадэміі — 3 гады.
Рэктар — архімандрыт Сергій (Акімаў).
Гісторыя
правіцьУ 1996 годзе Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы, заслухаўшы даклад мітрапаліта Філарэта аб пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархата ад 3 лютага 1996 года (№ 34), «блаславіў пачатак дзейнасці Беларускай духоўнай акадэміі» для падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Першапачаткова месцілася ў межах Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (вул. Савецкая, д. 59, Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць). У верасні 2015 года пераехала ў Мінск і размясцілася ў комплексе будынкаў Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы, які быў урачыста адкрыты і асвячоны Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 20 чэрвеня 2015 года.
Першы выпуск Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ў верасні 1999 года.
У маі 2002 года выйшаў у свет першы нумар навуковага зборніка «Працы Мінскай Духоўнай Акадэміі». Намаганнямі студэнтаў акадэміі і семінарыі ажыццяўляецца выданне студэнцкага часопіса «Прыступкі», зборніка студэнцкіх прац «Экспромт».
Навучанне
правіцьАсноўны змест навучання складаюць спецыяльныя багаслоўскія, царкоўна-гістарычныя і царкоўна-практычныя дысцыпліны, а таксама гуманітарныя і спецыяльныя курсы.
У 2006—2007 навучальным годзе навучалася 49 студэнтаў, паспяхова абаронены 12 дысертацый на саісканне навуковай ступені кандыдата багаслоўя.
Адміністрацыйная і прафесарска-выкладчыцкая карпарацыя Акадэміі складаецца з 32 чалавек, з іх 25 з навуковай ступенню.
З 2003 года дзейнічае царкоўна-археалагічны кабінет Мінскай духоўнай акадэміі. 5 снежня 2012 года на Вучоным савеце Мінскай духоўнай акадэміі было прынята рашэнне аб адкрыцці магістарскай падрыхтоўкі. У 2015 годзе адбыўся першы выпуск магістраў. З 5 мая 2015 года дзейнічае аспірантура. У 2018—2019 навучальным годзе ў акадэміі навучаецца 137 чалавек: 68 магістрант вочнай формы навучання, 42 магістранта завочнай формы навучання, 27 аспірантаў.
Структура
правіць- кафедры:
- біблеістыкі і багаслоўя
- царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін
- апалагетыкі:
- місіянерская лабараторыя кафедры апалагетыкі
- навукова-даследчая лабараторыя псіхалогіі рэлігіі і пастырскіх праблем душаапекі пры кафедры апалагетыкі
- біблейскі кабінет кафедры біблеістыкі і багаслоўя, кабінет сектазнаўства кафедры апалагетыкі
- вучэбна-метадычны аддзел
- аддзяленне завочнага навучання
- бібліятэка
- аддзел кадраў
- бухгалтэрыя
- гаспадарчы аддзел
Рэктары
правіць- 26 снежня 1997 — 4 лютага 2008 — Леанід (Філь)
- 4 лютага 2008 — 3 верасня 2012 — Іаасаф (Морза)
- 3 верасня 2012 — 25 снежня 2014 — Гурый (Апалька)
- 25 снежня 2014 — 17 ліпеня 2021 — Сергій (Акімаў)
- з 17 ліпеня 2021 — Афанасій (Сакалоў)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінская духоўная акадэмія
- Сайт Мінскай духоўнай акадэміі
- Мінская духоўная акадэмія (руск.) на сайце Патриархия.Ru