Лютэранская кірха (Мінск)

(Пасля перасылкі з Мінская кірха)

Лютэранская кірха Святога Мікалая — пратэстанцкі храм у Мінску ў стылі класіцызм.

Славутасць
Лютэранская кірха
53°54′02″ пн. ш. 27°33′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1842
Дата скасавання 1945
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва пачалося ў 1840 годзе, асвечана ў 1842 годзе. Размяшчалася на Новым Горадзе, на месцы цяперашняга дома па праспекце Незалежнасці, 22 з уваходам на станцыю метро Кастрычніцкая. Будынак знесены пасля Другой сусветнай вайны.

Кірха на здымку пачатку XX ст.

Гісторыя правіць

Афіцыйна лютэранскі прыход створаны ў Мінску ў 1798 годзе і ахопліваў цалкам тэрыторыю Мінскай губерні. У пачатку XIX ст. прыходу перадалі драўляны будынак так званай «мітрапалітаўскай царквы» на Замчышчы. У 1801 годзе мінскі губернскі архітэктар Фёдар Крамер распрацаваў праект рэканструкцыі гэтай царквы пад кірху. У 1811 годзе на Навамесцкай плошчы (вуліца Дамініканская, цяпер Леніна) пабудаваны мураваны будынак кірхі, 1 студзеня 1811 года асвечаны пад тытулам святых Паўла і Аляксандра. Гэты будынак разам з архівам, пастаратам і школай згарэў 30 мая 1835 года. Новы будынак кірхі ўрачыста закладзены на Захар’еўскай вуліцы (цяпер праспект Незалежнасці) 28 красавіка 1840 года. Аўтар праекта невядомы. Будаўніцтва скончана ў 1842 годзе, кірха асвечана пад тытулам святога Мікалая. Афіцыйна праект лютэранскай кірхі Святога Мікалая ў Мінску быў распрацаваны Камісіяй праектаў і каштарысаў. Праектныя чарцяжы мінскай кірхі захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Сакнт-Пецярбургу.[1]

Лютэранскія могілкі заснавалі ў пачатку XIX ст. за горадам, ва ўрочышчы Нядзевежына. У XIX ст. на могілках пабудавалі невялікую драўляную капліца, а ў 1834 годзе вакол могілак паставілі драўляную агароджу з брамай.[1]

У 1930-я гады савецкія ўлады ліквідавалі лютэранскую абшчыну, а храм закрылі і перарабілі на першы ў Беларусі дзіцячы гукавы кінатэатр «Навіны дня».

Будынак пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны, па вайне знесены.

Архітэктура правіць

Прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з паўкруглай алтарнай апсідай і прытворам, завершаным вежай-званіцай у выглядзе ратонды з васьмю калонамі тасканскага ордара і паўсферычным купалам. Сцены будынку рытмічна расчлянёны атыкамі. З паўночнага ўсходу да кірхі быў прыбудаваны двухпавярховы будынак, дзе жыў пастар. Яго сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад выходзіў на вуліцы Захар’еўскую (цяпер праспект Незалежнасці) і быў завершаны ступеньчатым атыкам[2].

Зноскі

  1. а б Князева Е. Е. Лютеранские церкви и приходы в Белоруссии, Молдавии, Закавказье и Средней Азиии XVIII—XX вв.: Исторический справочник. Ч. III. СПб., 2006. — С. 55—57.
  2. У. М. Дзянісаў. Мінская кірха // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 320.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць