Мінская мячэць — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, разбурана пры пракладцы Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў).

Мячэць
Мінская мячэць
Мінская мячэць
Мінская мячэць
53°54′39″ пн. ш. 27°32′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Дата заснавання 1901
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Дата скасавання 1962
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першая драўляная мячэць з’явілася ў раёне пражывання татараў (пазней атрымаў назву Татарскі канец) у Мінску ў 1599 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя на месцы былога драўлянага быў узведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе для будаўніцтва гасцініцы «Юбілейная»[1]. Ля мячэці знаходзіўся мізар, які таксама быў знішчаны ў 1960-х гадах. Цяпер на месцы мячэці знаходзіцца гасцініца «Юбілейная».

У лістападзе 1997 года, калі адзначалася 600-годдзе татарскага асадніцтва на беларускіх землях, адбылося сімвалічнае ўсталяванне каменю ў падмурак новага будынка мячэці ў іншым месцы (скрыжаванне вуліц Грыбаедава і Татарскай). Фундатарам выступіла дабрачынная арганізацыя з Саудаўскай Аравіі — «Rabbita». Адкрыццё новага будынка мячэці адбылося 11 лістапада 2016 года[2].

Зноскі

Спасылкі правіць