Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991 года аб’яднаннем Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзій. Займае тэрыторыю Мінскай і Магілёўскай абласцей (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія), уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | |
---|---|
лац.: Archidioecesis Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum | |
![]() | |
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | Мінск |
Краіна |
![]() |
Дата заснавання | 13 красавіка 1991 |
Кафедральны сабор | Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі |
Мітраполія | Мінска-Магілёўская |
Прыходаў | 122 |
Іерарх | Казімір Велікаселец — апостальскі адміністратар |
Плошча дыяцэзіі | 69 800 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 4 800 000 чал. |
Колькасць каталікоў | 610 000 чал. |
Доля каталікоў | 13 % |
ГісторыяПравіць
Першым Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім быў прызначаны Казімір Свёнтак. З 1999 года да 2003 год дапаможным біскупам архідыяцэзіі быў Кірыл Клімовіч, у снежні 2004 года на гэту пасаду быў пастаўлены Антоній Дзям’янка.
14 чэрвеня 2006 года Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне кардынала Свёнтка аб вызваленні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй і прызначыў Антонія Дзям’янку апостальскім адміністратарам.
21 верасня 2007 года папа Бенедыкт XVI прызначыў архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвуша Кандрусевіча. З дня яго кананічнага ўступлення на пасаду (10 лістапада таго ж года) да 2012 года Антоній Дзям’янка з’яўляўся Генеральным вікарыем архідыяцэзіі.
3 студзеня 2021 года Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сышоў у адстаўку, Папа Францыск прызначыў апостальскім адміністратарам Казіміра Велікасельца.
ДэканатыПравіць
- Бабруйскі дэканат
- Барысаўскі дэканат
- Валожынскі дэканат
- Вілейскі дэканат
- Магілёўскі дэканат
- Маладзечанскі дэканат
- Мядзельскі дэканат
- Нясвіжскі дэканат
- Стаўбцоўскі дэканат
г. Мінск і Мінскі раён
Навучальныя ўстановыПравіць
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Старонка дыяцэзіі на сайце catholic.by
- Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»
- - Францысканскі форум;
- - МІНСКІ КАТАЛІЦКІ ФОРУМ
- - сайт Гродзенскай дыяцэзіі
- - сайт санктуарыю Маці Божай у Будславе
- - сайт архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску
- - сайт кафедральнай базілікі Св. Францішка Ксаверыя ў Гродна
- - сайт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Магілёў)
- - сайт рымска-каталіцкай парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску
- - сайт грэка-каталіцкай парафіі Св. Іосіфа (Мінск)
- - фотаэнцыклапедыя «Нашы Касцёлы»
- - supołka «Katalickaja Biełaruś» u ŽŽ
- - сайт каталіцкага часопісу «Ave Maria»
- - сайт каталіцкага часопісу «Наша вера»