Мінска-Магілёўская мітраполія
Мі́нска-Магілё́ўская мітрапо́лія (лац.: Provincia ecclesiastica Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum) — царкоўная правінцыя (мітраполія) Рымска-Каталіцкай Царквы, межы якой геаграфічна супадаюць з межамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца з чатырох дыяцэзій: Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і яе трох суфраганных дыяцэзій: Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай. Дыяцэзіяльны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адначасова з'яўляецца Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
Мінска-Магілёўская мітраполія | |
---|---|
лац.: Provincia ecclesiastica Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum | |
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | Мінск |
Краіна | Беларусь[1] |
Дата заснавання | 13 красавіка 1991 |
Архікафедральны сабор | Архікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск) |
Мітрапаліт | Юзаф Станеўскі |
Дыяцэзій у складзе | 4 |
Архідыяцэзія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Суфраганныя дыяцэзіі |
Віцебская дыяцэзія Гродзенская дыяцэзія Пінская дыяцэзія |
Парафій | 486 |
Біскупаў | 9 |
Дыяцэзіяльных прэсвітараў | 299 |
Прэсвітараў з ордэнаў ці кангрэгацый | 177 |
Свецкіх манахаў | 146 |
Манашак | 302 |
Плошча мітраполіі |
|
Насельніцтва мітраполіі | 9 397 800 чал. |
Колькасць каталікоў | 1 468 115 чал. (рымскага абраду) |
Доля каталікоў | 15,62 % |
Афіцыйны сайт | catholic.by |
Гісторыя
правіцьУтворана Папам Янам Паўлам II 13 красавіка 1991 года: цэнтрам мітраполіі з'яўлялася Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, якая мела дзве суфраганныя дыяцэзіі: Гродзенскую і Пінскую. Прычым новая Гродзенская дыяцэзія (у яе склад увайшлі часткі тэрыторый Віленскай архідыяцэзіі, Пінскай дыяцэзіі і Ломжынскай дыяцэзіі) была створана ў той жа дзень — 13 красавіка 1991 года, а яе межы цалкам супадалі з геаграфічнымі межамі Гродзенскай вобласці. Тады жа Мінская дыяцэзія (заснаваная 9 жніўня 1798 года) і Магілёўская архідыяцэзія (заснаваная 15 красавіка 1783 года) былі аб'яднаныя ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію, прычым яе межы цалкам супадалі з геаграфічнымі межамі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. У перыяд паміж 13 красавіка 1991 года і 5 чэрвеня 1991 года Мінска-Магілёўская мітраполія ахоплівала не толькі тэрыторыі Беларусі, але і частку ўсходніх рэгіёнаў Польшчы. Канец гэтаму паклала рэформа, якая адбылася 5 чэрвеня 1991 года: па загадзе Яна Паўла II частка зямель Пінскай дыяцэзіі была вылучана ў асобную, новую, Драгічынскую дыяцэзію — гэта адбылося такім чынам, каб у выніку тэрыторыія Пінскай дыяцэзіі цалкам супадала з геаграфічнымі межамі Брэсцкай і Гомельскай абласцей Рэспублікі Беларусь, якая стала на шлях да незалежнасці. Такім чынам тэрыторыя Мінска-Магілёўскай мітраполіі стала цалкам геаграфічна супадаць з тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь.
У далейшым адбылося павелічэнне колькасці дыяцэзій у складзе Мінска-Магілёўскай мітраполіі з трох да чатырох. Гэта адбылося 13 кастрычніка 1999 года па загадзе Папы Яна Паўла II (у адказ на просьбу кардынала Казіміра Свёнтка, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ў той час): са складу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была вылучана асобная Віцебская дыяцэзія, межы якой геаграфічна цалкам супадалі з межамі Віцебскай вобласці Беларусі. Новаўтвораная Віцебская дыяцэзія стала суфраганнай для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўвайшла такім чынам у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі ўваходзяць чатыры дыяцэзіі:
- Мінска-Магілёўская архідыяцэзія (з 13 красавіка 1991 года) і тры яе суфраганныя дыяцэзіі:
- Віцебская дыяцэзія (з 13 кастрычніка 1999 года);
- Гродзенская дыяцэзія (з 13 красавіка 1991 года);
- Пінская дыяцэзія (з 13 красавіка 1991 года).
Мітрапаліты
правіць- 1991—2006 Казімір Свёнтак, з 26 лістапада 1994 года кардынал;
- 2007—2021 Тадэвуш Кандрусевіч;
- з 2021 года Іосіф Станеўскі.
Навучальныя ўстановы
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ У перыяд паміж 13 красавіка 1991 года і 5 чэрвеня 1991 года Мінска-Магілёўская мітраполія ахоплівала не толькі тэрыторыі Беларусі, але і частку ўсходніх рэгіёнаў Польшчы.
- ↑ Навучальныя ўстановы