Мінскі абласны суд
Мінскі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Мінскай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўства[1]. Размешчаны ў Мінску па адрасе вул. Свярдлова, 3.
Мінскі абласны суд | |
---|---|
Інстанцыя | суд першай інстанцыі, суд апеляцыйнай інстанцыі, суд касацыйнай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Мінская вобласць |
Мовы справаводства | беларуская і руская |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Валерый Пятровіч Крайко |
Зала пасяджэнняў | |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Адрас | 220050 г.Мінск, вул. Свярдлова, 3 |
Мінскі абласны суд складаецца з 27 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.
Гісторыя
правіцьМінскі абласны суд створаны ў 1939 годзе на падставе Закона «Аб судаўладкаванні СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік», прынятага 2-й сесіяй Вярхоўнага Савета СССР 16 жніўня 1938 года[2].
Суд часова спыніў сваю працу ў час нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў. Аднавіў працу ў 1944 годзе. У 1953 годзе пабудаваны будынак па вуліцы Свярдлова, у якім размешчаны Мінскі абласны суд[2] ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000240).
Кіраўніцтва
правіць- Валерый Пятровіч Крайко (Старшыня Мінскага абласнога суда)
- Валянцін Аляксеевіч Вердыш (першы намеснікі)
- Генадзій Фёдаравіч Кляшчонак (намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах)
- Аляксей Міхайлавіч Ляўковіч (намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах)
Старшыні
правіць- 16 жніўня 1938 — жнівень 1940 — Міхаіл Андрэевіч Абражэвіч;
- кастрычнік 1944 — 27 красавіка 1947 — Сямён Барысавіч Рагуновіч;
- 27 красавіка 1947 — 25 студзеня 1948 — Георгій Мартынавіч Базыленка;
- 26 студзеня 1948 — 6 мая 1959 — Мікалай Міхайлавіч Іванчанка;
- 6 мая 1959 — 6 лютага 1961 — Мікалай Іосіфавіч Гасціловіч;
- 6 лютага 1961 — 29 студзеня 1968 — Аляксандр Яфімавіч Нікалаеў;
- 29 студзеня 1968 — 30 верасня 1976 — Вячаслаў Іванавіч Жукоўскі;
- 17 снежня 1976 — 12 снежня 1984 — Валянцін Алегавіч Сукала;
- 24 снежня 1984 — 23 сакавіка 2006 — Георгій Паўлавіч Хоміч;
- З 28 сакавіка 2007 — Валерый Пятровіч Крайко.
Зноскі
- ↑ Структура судов / Областной суд Архівавана 19 лістапада 2018.
- ↑ а б Гісторыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2018. Праверана 7 кастрычніка 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Старонка Мінскага абласнога суда на сайце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 кастрычніка 2018.