Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»

тэатр лялек

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» — лялечны тэатр, створаны ў 1990 годзе ў горадзе Маладзечна. Размешчаны па адрасе вул. Язэпа Драздовіча, 5в.

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»
Заснаваны 1990
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Маладзечна
Сайт batleika.by
Map

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік (да 1992 года) С. Юркевіч. Мастацкія кіраўнікі: Г. Карбаўнічая (1992—1993), Ю. Сарычаў (1995-96), А. Жыгадла (2000-01). Галоўны мастак — В. Рачкоўскі (з 1990 года). Тэатр арыентуецца на старажытнабеларускае мастацтва батлейкі, хрысціянскія традыцыі. Выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм: трасцінкавыя, пяльчаткавыя, планшэтныя, марыянеткі, тантамарэскі, маскі. Выкарыстоўваюцца дэкарацыі, тсылізаваныя пад афармленне традыцыйнай беларускай батлейкі, а таксама народныя аўтэнтычныя сродкі выразнасці.

Літаратура правіць