Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (Мінгарсавет) — заканадаўчы прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Мінска. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 4 гады.

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
XXVIII скліканне
Тып
Тып аднапалатны
Кіраўніцтва
Старшыня Васіль Васілевіч Панасюк, Беспартыйны
з 6 лютага 2013
Структура
Членаў 57
Фракцыі
Выбары
Сістэма галасавання мажарытарная
Апошнія выбары 18 лютага 2018 года
Зала пасяджэнняў
Мінск, пр-т Незалежнасці, 8
Сайт
Афіцыйная старонка

Гісторыя правіць

Заснаваны ў лютым 1917 года як Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

У часы жнівеньскага путча, 29 дэпутатаў заклікалі жыхароў не падпарадкоўвацца путчыстам.

Склад правіць

Фракцыя Кол-ць дэпутатаў
Беспартыйныя 48
КПБ 5
РППС 2
БССП 2
Партыя Колькасць дэпутатаў
2014 2018
Ліберальна-дэмакратычная партыя 0 1
Аб’яднаная грамадзянская партыя 0 0
Партыя БНФ 0 0
Камуністычная партыя Беларусі 5 6
Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» 0 0
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 0 0
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 2 5
Беларуская патрыятычная партыя 0 1
Беларуская партыя «Зялёныя» 0 0
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ 0 0
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» 0 0
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 0 0
Рэспубліканская партыя 0 0
Беларуская аграрная партыя 0 1
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 2 3
Партыя свабоды і прагрэсу 0 0
Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 0 0
Беларуская партыя працоўных 0 0
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 0 0

Для прыцягнення маладых людзей у сістэму мясцовага самакіравання, а таксама іх прававой і палітычнай сацыялізацыі ў 2007 годзе Рашэннем Прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў заснаваны першы орган маладзёжнага парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь — Маладзёжная палата пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў.

Інфармацыя пра выбары правіць

Апошнія выбары адбыліся 23 сакавіка 2014 года.

Паўнамоцтвы гарадскога Савета правіць

Паводле арт. 121 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь да выключнай кампетэнцыі Мінгарсавета адносяцца:

Камісіі правіць

  • мандатная, па галоснасці, самакіраванні, правапарадку і міжнародных сувязях.
  • па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэту.
  • па ахове здароўя і сацыяльнай абароне.
  • па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
  • па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі.
  • па маладзёжнай палітыцы і сувязях з грамадскімі арганізацыямі.
  • па будаўніцтве, жыллёвай палітыцы, землекарыстанні і экалогіі
  • па камунальнай уласнасці і прыватызацыі.
  • па спажывецкім рынку, прадпрымальніцтве і рэкламе.

Члены Савета рэспублікі ад горада Мінска правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць