Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі

Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі, колішнія назвы Мінскі музычны тэхнікум (1924—1937), Мінскае музычнае вучылішча (1937—2011), з 1954 імя М. І. Глінкі — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, адна са старэйшых і аўтарытэтных у краіне сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у сферы культуры.

Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі  (МДМК імя М. І. Глінкі)
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1924
Тып каледж, музычнае вучылішча[d] і сярэдняя спецыяльная музычная школа[d]
Дырэктар Снітко Аляксей Іванавіч
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Адрас 220035, г. Мінск, вул. Грыбаедава, 22
glinka-college.by

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1924 годзе як Мінскі музычны тэхнікум з класамі фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, кампазіцыі. У наступным 1925 годзе адчыніліся класы духавых і ударных інструментаў, у 1928 годзе — інструктарскае аддзяленне, на базе якога пачалася падрыхтоўка дырыжораў хора. З 1934 года быў адкрыты прыём на спецыяльнасць «Спевы».

У маі 1937 года тэхнікум быў рэарганізаваны ў Мінскае музычнае вучылішча. У красавіку 1957 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР за дасягненні ў падрыхтоўке музычных кадраў прысвоіў вучылішчу імя геніяльнага русскага кампазітара Міхаіла Іванавіча Глінкі.

У 1973 годзе ў вучылішчы адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Народны хор». У 1976 годзе ўзведзены новы будынак музычнага вучылішча па вул. Грыбаедава паводле праекта архітэктараў Л. Маскалевіча і Г. Ласкавай[1]. У 1980 адкрыта падрыхтоўка па па спецыяльнасці «Мастацтва эстрады».

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2003 г. № 300рп Минскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі перададзена з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную уласнасць горада Мінска[2]. У 2011 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта навучальная ўстанова была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі».

Вядомыя выкладчыкі правіць

Вядомыя навучэнцы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць