Мінскі завод аўтаматычных ліній
Мінскі завод аўтаматычных ліній — спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску высокапрадукцыйнага металарэзнага абсталявання. Выпускае аўтаматычныя і струменевыя лініі для апрацоўкі дэталяў, агрэгатныя і спецыяльныя станкі з ЛПК для высокапрадукцыйнай апрацоўкі дэталяў машынабудавання, станкі для поўнай апрацоўкі дэталяў вагона і інш. Будаўніцтва пачалоўся ў Мінску ў 1954 годзе. Першы станок выпушчаны ў 1957 годзе, аўтаматычная лінія — у 1959 годзе.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.