Мінскі завод шасцерняў
Мінскі завод шасцерань — прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску шасцерань для прамысловых прадпрыемстваў РБ, вытворчасць запасных частак да трактароў «Беларус». Заснаваны ў 1952 годзе ў Мінску. Першую прадукцыю даў у 1956 годзе.
Мінскі завод шасцерань | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 29 красавіка 1952 |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Мінск, Беларусь |
Адрас | |
Галіна | машынабудаванне |
Матчына кампанія | Мінскі трактарны завод[2][3][…] |
Сайт | mgw.by |
Генеральны дырэктар — Віталь Уладзіміравіч Шэлег.
Гісторыя
правіцьДатай заснавання завода лічыцца 25 красавіка 1952 года. У гэты дзень была выпушчана пастанова Савета Міністраў СССР № 2001 «Аб будаўніцтве Мінскага завода запасных частак».
1 красавіка 1970 года завод быў перайменаваны ў Мінскі завод шасцерань.
1 верасня 1981 года завод быў перайменаваны ў Вытворчае аб’яднанне «Мінсктрактаразапчастка» з філіяламі ў Лепелі і Смалявічах.
Згодна з загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь № 5 ад 14 снежня 1994 года ВА «Мінсктрактаразапчастка» было перайменавана ў Мінскі завод шасцерань.
Загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2004 года Мінскі завод шасцерань быў уведзены ў склад вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод».
У цяперашні час завод налічвае каля 1800 супрацоўнікаў[4].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).