Мінскі маргарынавы завод

харчовае прадпрыемства Беларусі

ААТ «Мінскі маргарынавы завод» — беларускае прадпрыемства харчовай прамысловасці, размешчанае ў Мінску. Уваходзіць у дзяржаўны канцэрн «Белдзяржхарчпрам».

Мінскі маргарынавы завод
Тып адкрытае акцыянернае таварыства[1]
Заснаванне 14 верасня 1946
Краіна
Прадукцыя алей[2], гарчыца[3], кетчуп[4], Маргарын[5], маянэз[6], соус[7], Спрэд[8] і спрэд[d][9]
Абарот
  • 29,8 млн $ (2021)[10]
Аперацыйны прыбытак
  • 4,23 млн $ (2021)[10]
Чысты прыбытак
  • 3,19 млн $ (2021)[10]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 381 чал. (2022)[11]
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам[11]
Сайт margarin.by/by/

Гісторыя

правіць

Завод заснаваны пастановай Савета Міністраў СССР 14 верасня 1946 года. 17 красавіка 1951 года прадпрыемства ўведзена ў эксплуатацыю: была атрымана першая маргарынавая прадукцыя. У 1953 годзе ўведзены ў эксплуатацыю маянэзны цэх.

18 сакавіка 1981 года завод быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў[12].

30 снежня 1993 года прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства, значны пакет акцый апынуўся ў дырэктара прадпрыемства. У 1990-я гады яно было рэканструявана з удзелам венгерскіх кампаній, планавалася арганізацыя піваварнай вытворчасці. У 1998 годзе Аляксандр Лукашэнка ў публічным выступе раскрытыкаваў дырэктара прадпрыемства, абвінаваціўшы ў спробе прыватызацыі завода. Пасля яго сыходу з пасады доля дзяржавы на заводзе была даведзена да 82 %. У 2002 годзе суд распачаў справу аб банкруцтве завода, быў уведзены ахоўны перыяд, і да 2008 года прадпрыемства расплацілася з абавязкамі. У 2006—2007 гадах завод мадэрнізаваў вытворчасць, закупіўшы новае абсталяванне[13][14][15][16][17][18][19][20][21].

Сучасны стан

правіць

Завод вырабляе алейна-тлушчавую прадукцыю (маргарын, спрэды, маянэз, алей сланечнікавы, соусы) пад гандлёвай маркай «Залатая кропля»[15]. У 2015 годзе было выраблена 7,4 тыс. т маргарыну і тлушчаў, 6,3 тыс. т маянэзных прадуктаў, 3,6 тыс. т расліннага алею, 0,6 тыс. т спрэдаў, сырнага прадукту, хрэна, гарчыцы, кетчупа. 95,6% прадукцыі пастаўляецца на ўнутраны рынак Рэспублікі Беларусь, асноўны напрамак экспарту — Расія. 73,8% прадукцыі было пастаўлена на спажывецкі рынак, 26,2% — прамысловым прадпрыемствам. У 2015 годзе прадпрыемства ўтрымлівала 38,6% рынку маргарынавай прадукцыі ў рэспубліцы і 27,7% рынку маянэзу. Магутнасці прадпрыемства разлічаны на штогадовую вытворчасць 13,7 тыс. т маргарыну, 11,3 тыс. т маянэзу, кетчупа, хрэна і гарчыцы, 7,1 тыс. т рафінаваных фасаваных раслінных алеяў[22].

Станам на 2016 год, 94,09556% акцый прадпрыемства (526,4 тыс. з 559,4 тыс.) знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасці[23]. Прадпрыемства было ўнесена ў план прыватызацыі на 2011—2013 гады[24], аналагічныя планы былі абвешчаныя ў 2016 годзе[25].

Крыніцы

правіць
  1. https://margarin.by/by/ab-kampanii/
  2. https://margarin.by/by/product/alej/
  3. https://margarin.by/by/product/garchycza/
  4. https://margarin.by/by/product/ketchup-by/
  5. https://margarin.by/by/product/margaryn/
  6. https://margarin.by/by/product/mayanez/
  7. https://margarin.by/by/product/sous-by/
  8. https://margarin.by/by/product/spred-by/
  9. https://margarin.by/by/product/hren-by/
  10. а б в https://margarin.by/wp-content/uploads/2022/03/otchet-o-pribylyah-i-ubytkah-za-2021-god.pdf
  11. а б https://margarin.by/wp-content/uploads/2022/03/informacziya-ob-akczionernom-obshhestve-i-ego-deyatelnosti-za-20221-god.pdf
  12. Ежегодник Большой Советской Энциклопедии, 1982 (вып. 26). М., «Советская энциклопедия», 1982. стр.32-33
  13. Мі́нскі маргары́навы заво́д. 444 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  14. Открытое акционерное общество «МИНСКИЙ МАРГАРИНОВЫЙ ЗАВОД»
  15. а б О компании. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 12 сакавіка 2020.
  16. Сделано в Беларуси. Пищевая промышленность: Coca-Cola, фальстарт Suedzucker и алкогольные династии. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 12 сакавіка 2020.
  17. Горький маргарин, или Как «обанкротить» государственное предприятие. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2009. Праверана 12 сакавіка 2020.
  18. Очередь за маргариновым заводом(недаступная спасылка)
  19. Государство подмажет маргариновый завод(недаступная спасылка)
  20. Государство будет полностью контролировать Минский маргариновый завод?. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2007. Праверана 12 сакавіка 2020.
  21. Маргариновый завод // Минск. Энциклопедический справочник. 2-е изд. — Мн.: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — С. 224.
  22. ОАО «Минский маргариновый завод» Архівавана 16 мая 2017., Национальное агентство инвестиций и приватизации Республики Беларусь
  23. Перечень акционерных обществ с долей госкомимущества в уставном фонде по состоянию на 25 июля 2016 г.. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2021. Праверана 12 сакавіка 2020.
  24. Управление и распоряжение государственным имуществом Архівавана 21 верасня 2018.: Информационный бюллетень. — № 1 (18). — Мн., 2011. — С. 35
  25. Минский маргариновый завод опять хотят продать: здание в центре города устарело. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020. Праверана 12 сакавіка 2020.

Спасылкі

правіць