Мінскі павет

павет Мінскай губерні Расійскай імперыі і Менскі павет БССР

Мі́нскі паве́т (руск.: Минский уезд), з 1919 г. Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай губерні (1795—1921) і БССР (1921—1924).

Мінскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1795
Дата скасавання 17 ліпеня 1924
Насельніцтва
  • 277 200 чал. (1897)
Плошча
  • 5 200 км²
Мінскі павет на карце

Адміністрацыйны цэнтр — Мінск (Менск).

Гісторыя правіць

Па далучэнні да Расійскай імперыі ў 1793 годзе аднайменны павет ВКЛ быў скасаваны, у 1795 годзе адноўлены ў меншых памерах і ўключаны ў Мінскае намесніцтва. З 12 снежня 1796 года ў Мінскай губерні, да Мінскага павета далучаныя часткі скасаваных Вілейскага і Нясвіжскага паветаў. Тэрыторыі павета складала каля 4,5 тыс. кв. вёрст (каля 5 тыс. км²), статус мястэчкаў захавалі Астрошыцкі Гарадок (Гарадок-Тышкевіцкі), Бяларуч, Дубровы, Заслаўе, Івянец, Камень, Койданаў, Мікалаеўшчына, Пяршай, Ракаў, Рубяжэвічы, Саламярэцкі Гарадок (Гарадок-Хмарынскі), Самахвалавічы, Свержань, Слабодка, Стоўбцы[1].

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў павеце было 808 сёл і вёсак, 246 засценкаў і іншых дробных паселішчаў. Насельніцтва ў 1816 годзе было каля 92 тыс. чал. (у тым ліку 15 тыс. шляхты), у 1857 годзе — каля 121 тыс. чал. (з іх 23,5 тыс. у Мінску), у тым ліку каля 57 тыс. праваслаўных, 54 тыс. католікаў, 15 тыс. яўрэяў. Была 41 царква, 19 касцёлаў, 2 евангельскія царквы, 23 сінагогі, 1 мячэць, больш за 300 панскіх маёнткаў[1].

У 1861 годзе тэрыторыя Мінскага павета падзелена на воласці, пасля пераразмеркавання ў 1864—1866 гадах іх было 19: Астрошыцка-Гарадоцкая, Бяларуцкая, Вялікасельская, Заслаўская, Засульская, Івянецкая, Койданаўская, Крывіцкая (у 1869 годзе перайменавана ў Дуброўскую, скасаваная ў 1872 годзе), Пяршайская, Ракаўская, Рудзіцкая (пазней скасаваная), Самахвалавіцкая, Свержанская (часова ўключаная ў Стаўбцоўскую ў 1876 годзе), Сеніцкая, Сёмкаўская (Сёмкава-Гарадоцкая), Слабодская, Старасельская, Стаўбцоўская. У 1878 годзе замест Вялікасельскай і Слабодскай утвораная Рубяжэвіцкая, у 1898 годзе з Самахвалавіцкай вылучана Крупіцкая воласць (пазней перайменаваная ў Станькаўскую), пасля аднаўлення Свержанскай у Мінскім павеце стала 16 валасцей[1].

У 1920 годзе Свержанская воласць перададзеная Нясвіжскаму павету. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года заходняя частка павета (Засульская, Івянецкая, Пяршайская, Ракаўская, частка Рубяжэвіцкай і Стаўбцоўскай валасцей) адышлі да Польшчы. Замест іх у Менскі павет уключаны Магілянская воласць Нясвіжскага павета, Радашковіцкая і Хацечынцкая воласць Вілейскага павета. У 1923 годзе Рубяжэвіцкая воласць перайменаваная ў Вялікасельскую[1].

Менскі павет скасаваны 17 ліпеня 1924 года, асноўная яго частка ўключаная ў Менскую акругу, частка Магілянскай воласці — у Слуцкую акругу[1].

Ураднікі павета правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць