Мінскі паўмарафон

Мі́нскі паўмарафо́н — штогадовы паўмарафонскі забег, які праходзіць па вуліцах Мінска. Паўмарафон прымеркаваны да дня горада Мінска, які штогод адзначаецца ў другія выходныя верасня[1].

Мінскі паўмарафон
Дата другая нядзеля верасня
Месца правядзення Мінск, Беларусь
Тып Шаша
Дыстанцыі Паўмарафон
Праводзіцца з 2013 (11 гадоў таму) (2013)
Апошняя гонка 2023
Арганізатар БФЛА
Рэкорды Мужчыны: 1:02:37 (2018)
Эфіопія Абебэ Дэгефа
Жанчыны: 1:11:24 (2019)
Беларусь Ніна Савіна
Афіцыйны сайт minskhalfmarathon.by

Праграма паўмарафона ўключае ў сябе тры дыстанцыі: 5 кіламетраў, 10,5 кіламетраў і 21,1 кіламетры.

Гісторыя правіць

У 2015 годзе тытульным спонсарам паўмарафона было прадстаўніцтва кампаніі Фольксваген, адсюль і назва Мінскі Polo марафон (ад назвы адпаведнай маркі аўтамабілей гэтага канцэрна). У спаборніцтвах 2015 года прынялі ўдзел больш за 16 тысяч бегуноў з 36 краін[2].

З 2016 года Мінскі паўмарафон уваходзіць у Асацыяцыю міжнародных марафонаў і прабегаў (AIMS)[3].

У сувязі з масавымі акцыямі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года Мінскі паўмарафон 2020 года быў адменены[4].

Пераможцы правіць

  Рэкорд трасы

Паўмарафон правіць

Год Пераможца у мужчын Час (г:хв:с) Пераможца у жанчын Час (г:хв:с)
2014   Ілля Славенскі (BLR) 1:06:27   Марына Даманцэвіч (BLR) 1:13:33 [5][6]
2015   Віталь Шафар (UKR) 1:04:39   Вольга Мазуронак (BLR) 1:12:03 [7]
2016   Хілары Кімаё (KEN) 1:03:01   Вольга Мазуронак (BLR) 1:11:40 [8]
2017   Хілары Кімаё (KEN) 1:03:19   Людміла Ляховіч (BLR) 1:13:53 [9]
2018   Абебэ Дэгефа (ETH) 1:02:37   Шэйла Яроціч (KEN) 1:12:02 [10]
2019   Берхан Хідру Афеверкі (ERI) 1:04:09   Ніна Савіна (BLR) 1:11:24 [11]
2021   Віталь Шафар (UKR) 1:04:15   Ніна Савіна (BLR) 1:14:37 [12]
2022   Рынас Ахмадзееў (RUS) 1:02:50   Марына Даманцэвіч (BLR) 1:16:11 [13]
2023   Рынас Ахмадзееў (RUS) 1:03:20   Марына Даманцэвіч (BLR) 1:15:15 [14]

Зноскі правіць

  1. Сёння адбудзецца Мінскі паўмарафон (руск.)
  2. У Мінскім паўмарафоне прынялі ўдзел больш як 400 замежных атлетаў з 36 краін. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2016. Праверана 13 лютага 2024.
  3. Мінскі паўмарафон атрымаў сусветнае прызнанне
  4. Минский полумарафон отменен в этом году
  5. Минский полумарафон собрал почти 3.500 участников (руск.). Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 13 лютага 2024.
  6. MinskHalfMarathon 14 сентября 2014 (руск.). probeg.org. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 13 лютага 2024.
  7. Minsk Half Marathon 2015 Resilts. athlinks.com. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 13 лютага 2024.
  8. Minsk Half Marathon 2016 Resilts. athlinks.com. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2024. Праверана 13 лютага 2024.
  9. Minsk Half Marathon 2017 Resilts. athlinks.com. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2024. Праверана 13 лютага 2024.
  10. Minsk Half Marathon 2018 Resilts. athlinks.com. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2024. Праверана 13 лютага 2024.
  11. Minsk Half Marathon 2019 Resilts. athlinks.com. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 13 лютага 2024.
  12. Minsk Half Marathon 2021 Resilts. athlinks.com. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 13 лютага 2024.
  13. Minsk Half Marathon 2022 Resilts. sporttiming.by. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2022. Праверана 13 лютага 2024.
  14. Minsk Half Marathon 2023 Resilts. runin.by. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2023. Праверана 13 лютага 2024.

Спасылкі правіць