Мінскі праспект (Кіеў)

(Пасля перасылкі з Мінскі праспект, Кіеў)

Мінскі праспект (укр.: Мі́нський проспект) — праспект у Абалонскім раёне горада Кіева. Пралягае ад плошчы Тараса Шаўчэнкі да гарадской мяжы.

Мінскі праспект
Кіеў
укр.: Мінський проспект
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Акруга Мінскі масіў,
Кінь-Грусць,
Прыёрка
Раён Абалонскі
Працягласць 7,4 км
Ранейшыя назвы Вышгарадская вуліца, Дымерская шаша
Назва ў гонар Літва
Паштовы індэкс 04201
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прымыкаюць вуліцы Палярная, Юрыя Кандрацюка і Вялікая Кальцавая дарога.

Гісторыя правіць

Да 1973 года — частка Вышгарацкай вуліцы, іншая назва — Дымерская шаша. Забудова праспекта пачалася з 1971 года. Сучасная назва — з 1973 года. На нумарных таблічках дамоў паказаны як Мінская шаша.

Сваю назву праспект бярэ ад горада Мінска.

Транспарт правіць

Фактычна ў пачатку праспекта размешчана аўтастанцыя «Палессе», трамвайнае кальцо «Плошча Шаўчэнкі» і трамвайныя шляхі ў Пушчу-Вадзіцу. Гэтак жа канцавы прыпынак «Мінскі праспект» для аўтобусаў: 32, 99 і маршрутных таксі: 204, 219, 227, 506, 525, 537, 552, 581.

Установы правіць

  • Рынак «Палессе» (д. № 2)
  • Супермаркет «Сельпо» (д. № 4-А)
  • Дзіцячы сад № 135 (д. № 8-В)
  • Дзіцячы сад № 190 (д. № 10-Б)

Геаграфічныя каардынаты правіць

Каардынаты пачатку 50°31′15,70″ пн. ш. 30°26′58,50″ у. д.HGЯO

Каардынаты канца 50°35′09,15″ пн. ш. 30°26′49,12″ у. д.HGЯO

Працягласць праспекта 7,4 км.

Пакрыццё — асфальт.

Спасылкі правіць