Мінскі трактарны завод

кампанія

ААТ «Мі́нскі тра́ктарны заво́д» (ААТ «МТЗ») — беларускі трактарны завод, уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце (8-10 % сусветнага рынку колавых трактароў)[7].

ААТ "Мінскі трактарны завод"
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 29 мая 1946
Размяшчэнне Беларусь г. Мінск, Беларусь
Ключавыя постаці Віталь Воўк (генеральны дырэктар)
Галіна машынабудаванне
Прадукцыя сельскагаспадарчыя трактары і машыны
Уласны капітал
  • 1,07 млрд Br (2021)[1]
Абарот
  • 2,2 млрд Br (2021)[2]
Чысты прыбытак
  • 48,2 млн Br (2021)[2]
Актывы
  • 2,54 млрд Br (2021)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 15 377 чал. (2021)[2]
Дэвіз Працай мы славім Беларусь!
Даччыныя кампаніі ААТ БЗТДіА[d][3][4][…], ААТ ВЗТЗЧ[3][4], ААТ Смаргонскі агрэгатны завод[d][3][4], Нараўлянскі завод гідраапаратуры[d][3][4], ААТ Мазырскі машынабудаўнічы завод[3][4], ААТ АІЗ[3][4], ААТ МЗШ[4][3][…], ААТ ЛРМЗ[d][5] і ААТ Хойніцкі завод гідраапаратуры[d][6]
Сайт belarus-tractor.com
Мінскі трактарны завод

Гісторыя правіць

Завод быў заснаваны 29 мая 1946 года. Будаўніцтва трактарнага завода пачата ў 1946 г. Першая прадукцыя (пускавы рухавік ПД-10) атрымала ў 1948 г. Першы колавы трактар «Беларусь» МТЗ-2 сышоў з канвеера 14 кастрычніка 1953 г. 3 1963 г. выпускаўся трактар МТЗ-50. У 1974 г. асвоена серыйная вытворчасць трактара МТЗ-80 (з’яўляецца базавай мадэллю ўніфікаваных трактароў рознага прызначэння). У 1986 г. пачата вытворчасць трактара МТЗ-102. У 1976 г. заводу прысвоена імя У. І. Леніна. У 1973 г. завод стаў галаўным прадпрыемствам вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод імя У. I. Леніна»[8].

У 1971 г. у гонар 25-годдзя завода на п’едэстале каля цэнтральнай прахадной трактарнага завода ўстаноўлены першы трактар «Беларусь» МТЗ-102[8].

У 1980 г. у гонар 40-годдзя завода на п’едэстале каля цэнтральнай прахадной трактарнага завода ўстаноўлены трактар «Беларусь» МТЗ-102[8].

У савецкія часы пры заводзе дзейнічалі навукова-даследчы цэнтр, філіял Інстытута павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР, машынабудаўнічы тэхнікум, тэхнічнае вучылішча металістаў[8].

За сваю гісторыю завод зрабіў больш як 3 млн трактароў. У 2016 на ім працавалі больш за 17 тысяч чалавек.

У 2020 годзе МТЗ стаў адзін з цэнтраў усебеларускіх стачак, якія былі выкліканы пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалту праваахоўных органаў супраць пратэстоўцаў.

У 2022 годзе санкцыі супраць завода ўвялі Канада і Украіна[9].

Дырэктары правіць

Узнагароды правіць

Завод узнагароджаны ордэнам Леніна (1966 г.) і ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977 г.)[8].

Трактары «Беларусь» былі адзначаны на міжнародных выстаўках і кірмашах: у Бруселі (1958 г., «Грап-пры» трактару ТДТ-60), Будапешце (1964 г., бронзавы медаль трактару МТЗ-50; 1970 г., сярэбраны медаль трактару МТЗ-52 «Супер»; залатыя медалі трактарам МТЗ-80/82 у 1973 г., МТЗ-80 у 1975 г.), Лейпцыгу (залатыя медалі трактарам МТЗ-52 у 1966 г., МТЗ-82 у 1974 г.), Маскве (1966 г. залаты медаль трактару МТЗ-52), Плоўдзіве (1968 г., залаты медаль трактару МТЗ-52). Маркклебергу (1972 г., 1973 г., залатыя медалі трактарам МТЗ-52Н, МТЗ-80; 1974 г., МТЗ-80). Экспартаваліся ў 78 краін, у т. л. у краіны — члсны СЭУ, ЗША, Вялікабрытанію, Францыю, Канаду[8].

Прадукцыя правіць

 
Трактар «Беларус-1522»

ААТ «Мінскі трактарны завод» распрацоўвае і вырабляе колавыя трактары, запасныя часткі, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць (Елабугскі аўтамабільны завод, АТАТ «САРЭКС»), аказвае сервіснае абслугоўванне. Большасць мадэляў трактароў абсталяваныя дызельнымі рухавікамі вытворчасці Мінскага маторнага завода. Больш як палова прадукцыі МТЗ экспартуецца прыкладна ў 60 краін свету.

У 2020 годзе 5 мадэляў трактараў МТЗ (BELARUS-952.7, 923.7, 1025.7, 1220.7 и 1221.7 з рухавікамі Caterpillar) прайшлі сертыфікацыйныя выпрабаванні для выхаду на рынак Еўрапейскага саюза.

Склад «МТЗ-ХОЛДЫНГ» правіць

З 1 жніўня 2014 зарэгістраваны холдынг, у які акрамя самога МТЗ, уваходзяць:

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б http://belarus-tractor.com/Бухгалтерский%20баланс%20на%2031%20декабря%202021.pdf
  2. а б в http://belarus-tractor.com/Информация%20об%20открытом%20акционерном%20обществе%20и%20его%20деятельности%20за%20январь-декабрь%202021%20г..pdf
  3. а б в г д е ё http://belarus-tractor.com/company/
  4. а б в г д е ё http://belarus-tractor.com/en/company/
  5. https://www.leprmz.by/index.php/o-kompanii/istoriya-zavoda
  6. https://hzga.by/o-zavode
  7. Інфармацыя пра МТЗ на афіцыйным партале(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2014. Праверана 5 красавіка 2011.
  8. а б в г д е Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  9. Відкрите акціонерне товариство "Мінський тракторний завод"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
  10. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. Архівавана 12 чэрвеня 2019. // БелТА

Спасылкі правіць