Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля
Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля — каталіцкая тэалагічная навучальная ўстанова ў горадзе Мінску. Апекуном вучэльні з’яўляецца святы Ян Хрысціцель. Заняткі абдываюцца ў Хрысціянскім цэнтры па вул. Серафімовіча, 19.
Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля | |
---|---|
![]() | |
Дата заснавання | 16 кастрычніка 2010 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | |
Гісторыя Правіць
16 кастрычніка 2010 года распачаў сваю дзейнасць «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў» пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
30 жніўня 2013 года Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Паўлавіч Гуляка ўручыў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі каледжа. Духоўная навучальная ўстанова была заснавана Мітрапалітам на базе «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў». Дырэктарам Каледжа прызначаны кс. д-р Ян Крэміс[1][2]. Заняткі першапачаткова абдываліся пры Чырвоным касцёле ў Мінску, на сённешні дзень у Хрысціянскім цэнтры.
Кірункі Правіць
- Група «А» (тэалогія) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
- Група «B» (тэалогія + катэхетыка) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
- Група «C» (тэалогія + касцёльны спеў) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
- Група «D» (тэалогія + сродкі масавай камунікацыі) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
- Група «Е» (тэалогія + рэлігійны турызм) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму[3].
Навучэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D, Е), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК, куратар пілігрымак)[4].
Абітурыенты Правіць
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Навучанне ў каледжы бясплатнае.
Год/чалавек | Паступіла | Выпускнікоў |
---|---|---|
2018 | 18[5] | ? |
2019 | ? | 10[6] |
2020 | ? | 11[7] |
2021 | ? | 8[8] |
Выкладчыкі Правіць
- біскуп Аляксандр Яшэўскі.
- кс. Дзмітрый Барыла.
- кс. Юрый Рашатко.
- Алена Шымак.
- кс. Уладзімір Марушэўскі.
- кс. Павел Эйсмант.
- кс. Яўген Вінтоў.
Дырэктары Правіць
- кс. Ян Крэміс (з 2013).
Зноскі
- ↑ Мінскі тэалагічны каледж — навучанне толькі для католікаў?
- ↑ У Мінску зарэгістраваны Каледж тэалогіі
- ↑ Мінскі тэалагічны каледж аб’яўляе набор навучэнцаў
- ↑ Мінскі тэалагічны каледж аб’яўляе набор навучэнцаў
- ↑ У Дзень ведаў арцыбіскуп Кандрусевіч даў старт новаму навучальнаму году ў Мінскім тэалагічным каледжы
- ↑ У Мінскім тэалагічным каледжы завяршыўся навучальны год
- ↑ У Мінскім тэалагічным каледжы з удзелам біскупа Яшэўскага афіцыйна распачалі навучальны год
- ↑ У Мінскім тэалагічным каледжы з удзелам біскупа Велікасельца ўрачыста завяршыўся навучальны год