Мінск-1 (аэрапорт)

«Мінск-1» — былы аэрапорт у паўднёвай частцы Мінска. Знаходзіўся за 4 км ад гістарычнага цэнтра горада. Будынак аэравакзала па вул. Чкалава, 38/1, узведзены ў 19461956 гадах, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю мясцовага значэння[2].

Мінск-1
ІАТА: MHPІКАА: UMMM
Інфармацыя
Тып грамадзянскі
Краіна  Беларусь
Размяшчэнне Мінск
Дата адкрыцця 7 лістапада 1933
Дата закрыцця 23 снежня 2015 (як аэрапорт)
27 чэрвеня 2018 (як паветраная гавань авіярамонтнага завода)[1]
Эксплуатант Філіял «Аэрапорт Мінск-1» РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»
Вышыня НУМ +228 м
Плошча 1,8 км²
Часавы пояс UTC+3
Сайт airportminsk1.by
Карта
MHP (Мінск)
MHP
MHP
Размяшчэнне аэрадрома на карце Мінска
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
12/30 2000 × 60 бетон
12/30 500 грунт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Аэрапорт у Менску быў урачыста адкрыты 7 лістапада 1933 года. У гэты ж дзень з яго выляцеў у Маскву першы самалёт К-5. Увесну 1934 года тут прызямліліся тры самалёты По-2, што належалі Смаленскаму авіяпадраздзяленню спецыяльнага прыстасавання Маскоўскага ўпраўлення грамадзянскага паветранага флоту. Затым яны былі прыпісаны да гэтага аэрапорту, што дало пачатак развіццю грамадзянскай авіяцыі ў Беларусі. У 1935 годзе былі адкрытыя першыя рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і сямнаццаццю раённымі цэнтрамі Беларусі, а ў 1936 годзе — першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквой.

Аэрапорт атрымаў міжнародны статус у 1955 годзе і ўжо ў 1970-х абслугоўваў больш за мільён пасажыраў у год.

Аэрадром меў адну ўзлётна-пасадачную паласу з бетонным пакрыццём даўжынёй 2000 м і шырынёй 60 м, якая магла абслугоўваць паветраныя судны 2—4 класаў з максімальнай узлётнай масай да 63 т.

Аэрапорт мог прымаць наступныя тыпы самалётаў: Ту-134, Ан-12, Ан-24, Ан-26, Ан-72, Ан-74, Як-40, Як-42, — а таксама ўсе тыпы верталётаў.

Ліквідацыя аэрапорта

правіць

У маі 2007 года было прынятае рашэнне аб закрыцці аэрапорта «Мінск-1» і будаўніцтве на яго тэрыторыі новага гарадскога раёна Мінск-Мір[3][4]. Абслугоўванне пасажырскіх рэйсаў, якія выконвала расійская авіякампанія Utair, скончылася 29 кастрычніка 2012 года[5], з 23 снежня 2015 былі спыненыя любыя палёты (за выключэннем паветраных судоў, якія прыляталі на авіярэмонтны завод)[6]. Пасля закрыцця аэрапорта для пасажыраў будынак аэравакзала і білетных касаў, пабудаваны ў 1976 годзе, спачатку выкарыстоўваўся як гандлёвы цэнтр «Аэрадромны», а ў 2017 годзе быў знесены. Будынак 1957 года, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, было вырашана захаваць як архітэктурны помнік[3].

На працягу наступных некалькіх гадоў аэрадром выкарыстоўваўся толькі для абслугоўвання Мінскага авіярамонтнага завода № 407. Заключны вылет з аэрадрома быў выкананы 28 чэрвеня 2018 года — на месца свайго базавання адправіўся самалёт Ту-134А-3М (RA-65917), які належаў расійскаму дзяржаўнаму прадпрыемству і прайшоў на заводзе рамонт. Пасля гэтага дзейнасць завода была канчаткова перанесеная ў аэрапорт Мінск-2[7]. У 2019 годзе быў праведзены дэмантаж УПП, рулёжных дарожак, перонаў і аэрадромных будынкаў, уключаючы авіярэмонтны завод, пачалася забудова тэрыторыі.

Архітэктура

правіць
 
Пасажырскі павільён аэрапорта «Мінск-1» (не захаваўся)

Комплекс размешчаны ў межах горада, замыкае перспектыву вул. Чкалава. Уключаў стары будынак аэравакзала, узведзены ў 19461957 гадах па праекце архітэктараў А. П. Воінава і Г. Заборскага, і новы павільён (не захаваўся), пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў С. Баткоўскага і А. Серапяна. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя сіметрычнага двухпавярховага будынку аэравакзала складаецца з цэнтральнай часткі і двух бакавых крылаў. У архітэктуры будынка выкарыстаныя формы класіцызму: 6-калонны порцік з боку плошчы, два сіметрычныя рызаліты з боку ўзлётна-пасадачнай паласы, бельведэр з каланадай карынфскага ордара. Павільён — прамавугольны ў плане, зашклёны на ўсю вышыню будынак з двума сіметрычнымі ўваходамі, вылучанымі двума масіўнымі казыркамі[8].

Здарэнні

правіць

У гісторыі аэрапорта адбыліся такія авіяцыйныя здарэнні:

Зноскі

  1. https://www.sb.by/articles/minsk-1-tak-provozhayut-samolety.html
  2. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  3. а б Аэрапорт «Мінск-1» зачыняць да 1 студзеня 2017 года
  4. Аэропорт Минск-1(недаступная спасылка). Минск старый и новый (1 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  5. Закрылся последний пассажирский рейс из аэропорта «Минск-1». Хартыя’97 (29 кастрычніка 2012).
  6. Аэропорт «Минск-1» закрыт для коммерческих полётов Архівавана 31 кастрычніка 2019.
  7. Инанец, Снежана. «Грустно! Столько лет тут проработали». С аэродрома Минск-1 улетел последний самолёт(недаступная спасылка). Новости Tut.by (28 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  8. С. Дз. Філімонаў. Мінскія аэрапорты // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць