Міністэрства харчовай прамысловасці БССР
Міністэ́рства харчо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Наркамата харчовай прамысловасці БССР[1].
Міністэрства харчовай прамысловасці БССР | |
---|---|
скарочана — Мінхарчпрам | |
| |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння |
26 сакавіка 1946 — 29 мая 1957 21 кастрычніка 1965 — 22 лістапада 1985 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят харчовай прамысловасці БССР |
Заменена на | Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Штаб-кватэра | вул. К. Маркса, 16, Мінск, 220050 |
Гісторыя
правіць17 красавіка 1953 года Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам лёгкай прамысловасці БССР у Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, з 30 кастрычніка 1953 года была зноў адноўлена пад назвай Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР. Міністэрства было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню харчовай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР.
У 1965 годзе ўпраўленне харчовай прамысловасці было зноў пераўтворана ў Міністэрства харчовай прамысловасці БССР.
У 1985 годзе Міністэрства харчовай прамысловасці БССР спыніла сваю дзейнасць; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва і Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[3].
Структура на 1974 год
правіць- Вытворча-тэхнічнае ўпраўленне
- Аддзел кандытарскай, маслабойнай і тытунёвай прамысловасці
- Аддзел кансервавай, агароднінасушыльны, харчоваканцэнтратнай і вінаробнай прамысловасці
- Аддзел цукровай прамысловасці
- Аддзел сельскай гаспадаркі і нарыхтовак
- Аддзел хлебапякарнай, макароннай і дражджавой прамысловасці
- Рэспубліканскае праектна-канструктарскае бюро (вул. Казлова, 29)[4].
Міністры
правіць- Самуіл Касцюк (1946 — 1947)
- Надзея Грэкава (1947 — 1949)
- Вольга Сысоева (1950 — 1955)
- Аляксей Золаў (1955 — 1957)
- Арсеній Ярэй (1965 — 1980)
- Іна Стаўроўская (1980 — 1985)
Крыніцы
правіць- ↑ Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.
- ↑ Закон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года
- ↑ Пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22 лістапада 1985 года № 357 «Аб мерах па выкананні пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14 лістапада 1985 года № 1114 «Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам».
- ↑ МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)
Літаратура
правіць- Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 1. – Мн., 2000.