Міньск Мазавецкі
Міньск Мазавецкі (польск.: Mińsk Mazowiecki) — горад ва ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве, сядзіба Міньскага павета і вясковай гміны Міньск Мазавецкі, частка Варшаўскай агламерацыі. Гербам Мінска Мазавецкага з’яўляецца Ляліва, а заступнікам — Ян Хрысціцель.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Паводле звестак 2006 году, у Міньску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. З’яўляецца мясцовым гаспадарчым (развіты гандаль, інфраструктура і прамысловасць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), ваенным (авіябаза, жандармерыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музея, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам з’яўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве.
Гісторыя
правіцьГісторыя Міньску налічвае звыш шасцісот гадоў.
У 1421 годзе Міньск атрымаў гарадскія правы. У XІX стагоддзі і ў II сусветную вайну горад меў вялікую яўрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы.
У 1975—1998 гг. горад прыналежаў да Сядлецкага ваяводства. Горад размешчаны ў 40 км ад Варшавы.
Насельніцтва
правіць
|
Славутасці
правіцьУ Міньску знаходзіцца некалькі аб’ектаў, упісаных да спісу помнікаў.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/071412912011-0975687?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міньск Мазавецкі
- Афіцыйны сайт (польск.)
- Mińsk Mazowiecki — Twoje Wirtualne Miasto (польск.)
- Сайт вясковай гміны Міньск Мазавецкі (польск.)