Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

(Пасля перасылкі з Мінэнерга РБ)

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінэнерга Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне энергазабеспячэння. Міністр энергетыкі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам.

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінэнерга Беларусі
Выява лагатыпа
Будынак Міністэрства
Будынак Міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 25 верасня 1992
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220030 Мінск, вул. К. Маркса, 14
Міністр Віктар Каранкевіч
Падведамныя органы РУП «Беларуская атамная электрастанцыя»
«Белэнерга»
«Белпалівагаз»
Ключавы дакумент Палажэнне аб Міністэрстве энергетыкі РБ
Сайт minenergo.gov.by/by/

Гісторыя

правіць

Пастановай № 594 ад 25 верасня 1992 года ўрад стварыў замест Дзяржаўнага камітэта па паліву і газіфікацыі Міністэрства энергетыкі. 14 сакавіка 1994 года Мінэнерга было ператворана ў Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (Мінпалэнерга)[1]. Палажэнне аб новым міністэрстве было зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1996 года № 122. Аднак ужо ў наступным годзе міністэрства было скасавана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1997 года № 328 і загадам Міністэрства паліва і энергетыкі ад таго ж дня № 60. Функцыі Мінпалэнерга былі перададзены Міністэрству эканомікі і канцэрну «Белэнерга».

Праз чатыры гады Міністэрства энергетыкі было паўторна створана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 516. 31 кастрычніка 2001 года было зацверджана Палажэнне аб міністэрстве[2]. 10 ліпеня 2008 года ў міністэрстве быў створаны Дэпартамент па ядзернай энергетыцы[3].

Міністры

правіць

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 марта 1994 года № 145
  2. Положение о Министерстве энергетики Архівавана 14 снежня 2020.
  3. Органы государственной власти Республики Беларусь (25 августа 1991 г. — 31 декабря 2008 г.): Справочник. В 3 т. Т. 1 / Э. М. Савицкий [и др.]. — Мн.: БелНИИДАД, 2019. — С. 349.
  4. Пералiк дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (12 верасня 2010).(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць