Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

(Пасля перасылкі з Міністр інфармацыі Беларусі)

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць СМІ. Міністр інфармацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 2021 года пасаду міністра займае Уладзімір Пярцоў.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МІ РБ
Краіна
Адрас Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11
Тып арганізацыі міністэрства інфармацыі[d]
Кіраўнікі
Міністр Уладзімір Пярцоў
Першы намеснік Андрэй Кунцэвіч
Намеснік Ігар Бузоўскі
Заснаванне
Дата заснавання 10 студзеня 1992
Бюджэт 30 735 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 10 267 тысяч $[2])
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па друку
mininform.gov.by

Гісторыя правіць

Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 10 студзеня 1992 года № 1389 з Дзяржаўных камітэтаў па друку, па тэлебачанні і па радыёвяшчанні было ўтворана Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 года № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзідэнта ад 24 верасня 2001 года № 516[3].

Структура правіць

Задачы правіць

  • кантроль над вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню;
  • нагляд за выкананнем выдавецкімі, паліграфічнымі і кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчанні;
  • павышэнне выніковасці вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню
  • урадавы ўплыў на ўзровень свабоды выказвання сярод грамадзян;
  • узгадненне парадкавання з адпаведнымі ведамствамі Расіі, СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці;
  • наладжванне міжнароднага вяшчальнага супрацоўніцтва;
  • стварэнне прававых абмежаванняў вяшчальнай і выдавецкай дзейнасці;
  • распрацоўка захадаў па кіраванні вяшчаннем, кнігавыданнем, паліграфіяй і кнігараспаўсюджваннем;
  • распрацоўка і ажыццяўленне ўрадавых укладанняў у вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюджванне.

Паўнамоцтвы правіць

  • ухваленне заяваў аб вяшчанні, кнігавыданні, паліграфіі і кнігараспаўсюдзе;
  • запыт звестак ва ўстановах;
  • атрыманне абавязковых бясплатных асобнікаў дакументаў;
  • прыпыненне выпуску СМІ;
  • стварэнне ведамасных фондаў[4].

Кіраўнікі правіць

Зноскі

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 3 сакавіка 2012.
  2. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцця долара. Праверана 7 красавіка 2011.
  3. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 (руск.). Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 мая 2011.
  4. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 октября 2001 года № 1545 «Об утверждении Положения о Министерстве информации Республики Беларусь» Архівавана 20 снежня 2020.
  5. Луцкі назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Архівавана 17 красавіка 2021.

Спасылкі правіць