Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства лясной гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінлясгас Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць лесакарыстанне. Міністр лясной гаспадаркі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 5 красавіка 2018 года пасаду міністра займае Віталь Дрожжа.
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Мінлясгас | |
![]() Геральдычны знак — эмблема Міністэрства лясной гаспадаркі | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства лясной гаспадаркі БССР |
Вышэйстаячае ведамства | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220048, г. Мінск, вул. Мяснікова, 39 |
Гадавы бюджэт | 180 826 155,0 рублёў[1] (2018) |
Міністр | Віталь Дрожжа |
Сайт | www.mlh.by |
СтруктураПравіць
- Апарат — 5 аддзелаў, 3 упраўленні;
- 6 абласных лесагаспадарчых аб'яднанняў;
- Прадпрыемствы — «Белдзіпралес», «Белдзяржлес», «Белдзяржпаляванне», «Беллесекспарт»;
- Установы — «Беллесаабарона», «Беллесрад» і лясны селекцыйна-насенневодчы цэнтр;
- Вучылішча кадраў лясной гаспадаркі;
- «Беларуская лясная газета» (руск.: «Белорусская лесная газета»), часопіс «Лясная і паляўнічая гаспадарка» (руск.: «Лесное и охотничье хозяйство»).
ЗадачыПравіць
Паводле Часткі 3 Уставы міністэрства мае наступныя задачы:
- парадкаванне выкарыстання, аховы, абароны і аднаўлення лясоў і палявання;
- парадкаванне дзейнасці лясных і паляўнічых гаспадарак і падпарадкаваных устаноў;
- нагляд за выкарыстаннем, аховаю і аднаўленнем лясоў, паляваннем;
- забеспячэнне акупнасці працы падпарадкаваных лясных гаспадарак;
- забеспячэнне спажыўцоў драўнінай і лесаматэрыяламі;
- лесаўладкаванне.
ПаўнамоцтвыПравіць
Паводле Часткі 5 Статуту МЛГ валодае паўнамоцтвамі на:
МіністрыПравіць
- Георгій Маркоўскі (1990—1994)
- Валянцін Зорын (1994—2001)
- Пётр Сямашка (2004—2009)
- Міхаіл Амельяновіч (2010—2018)
- Віталь Дрожжа (2018—2022)
Зноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 31 снежня 2017.
- ↑ Архіўная копія(руск.) (недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2016. Праверана 23 снежня 2014.