Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР
Міністэ́рства прамысло́васці будаўні́чых матэрыя́лаў Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР.
Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Беларускай ССР | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння |
26 сакавіка 1946 — 8 ліпеня 1957 21 кастрычніка 1965 — 19 верасня 1991 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР |
Заменена на | Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Рэспублікі Беларусь |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Штаб-кватэра | вул. Калектарная, 10, Мінск 220004 |
У 1957 годзе было скасавана[1], у 1965 годзе было зноў адноўлена.
Паўнамоцтвы
правіцьМіністэрства ажыццяўляла кіраўніцтва спецыялізаванымі галінамі вытворчасці, якія выраблялі матэрыялы, вырабы, дэталі і канструкцыі, якія прымяняюцца ў будаўніцтве (сценавыя матэрыялы, вяжучыя, дахавыя і гідраізаляцыйныя аддзелачныя, цяпло-і гукаізаляцыйныя матэрыялы і вырабы, кіправыя запаўняльнікі, мяккія дахавыя і гідраізаляцыйныя матэрыялы, вапнавыя, гіпсавыя і іншыя мясцовыя вяжучыя матэрыялы і вырабы, нярудныя і неметаларудныя матэрыялы). Найважнейшыя галіны: цэментная, азбеставая, азбацэментная, шкляная, будаўнічыя керамікі, сценавых матэрыялаў, нярудных будаўнічых матэрыялаў, неметаларудных матэрыялаў, вырабаў з палімернай сыравіны, зборных жалезабетонных вырабаў і канструкцый, аддзелачных матэрыялаў з мармуру і граніту, санітарна-тэхнічнага абсталявання.
Структура на 1974 год
правіць- Горна-геалагічны аддзел
- Аддзел абсталявання і камплектацыі
- Аддзел шкла і фарфору
- Аддзел вытворчасці сценавых, звязальных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў
- Вылічальны цэнтр (вул. К. Маркса, 3)[2].
Міністры
правіць- Георгій Байдакоў (1946 — 1954)
- Васіль Ісідораў (1955 — 1957)
- Міхаіл Тарасаў (1965 — 1979)
- Віктар Більдзюкевіч (1979 — 1991)
- Анатоль Майсяевіч (1991)
Зноскі
Літаратура
правіць- Фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
- Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1956—1991). Ч. 1. — Минск, 2000. — С. 117–119.