Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (Мінспорту Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць фізічнае выхаванне. Міністр спорту і турызму прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 5 сакавіка 2018 года пасаду міністра займае Сяргей Кавальчук[2].
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Мінспорту | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 25 жніўня 1991 |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8, корп. 2 |
Гадавы бюджэт | 182 630 796,0 рублёў[1] (2018) |
Міністр | Сяргей Кавальчук |
Першы намеснік | Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч |
Намеснікі |
Аляксандр Іванавіч Баравуля Алег Яўстаф’евіч Андрэйчык |
Сайт | https://www.mst.gov.by/ |
Кіраўніцтва
правіць- Міністр — Сяргей Міхайлавіч Кавальчук.
- Першы намеснік Міністра — Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч.
- Намеснік Міністра — Аляксандр Іванавіч Баравуля.
- Намеснік Міністра — Алег Яўстаф’евіч Андрэйчык.
Структура
правіць- Апарат — 4 упраўленні, 6 аддзелаў, дэпартамент і дырэктарат;
- упраўленні па фізічнай культуры, спорту і турызму абласцей і Мінску;
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту, Рэспубліканская дзяржаўная вучэльня алімпійскага рэзерву;
- Газета «Спартыўная панарама» (руск.: «Спортивная панорама»);
- прадпрыемствы — «Белспортзабеспячэнне», «Дырэкцыя будоўлі аб’ектаў Мінспорту», «Компак», «Нацыянальныя спартыўныя латарэі», «Палац спорту», спартыўны комплекс «Стайкі» (Мінскі раён);
- музей і навукова-даследніцкі інстытут фізкультуры і спорту;
- цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў — 1) адзінаборствах, 2) парусным спорце (в. Качына, Мінскі раён), 3) водналыжным спорце, 4) вяслярстве, 5) конным спорце і конегадоўлі (вёска Ратамка, Мінскі раён), 6) лёгкай атлетыцы, 7) мастацкай гімнастыцы, 8) тэнісе, 9) шахматах і шашках, 10) водных, 11) гульнявых, 12) прыкладных і 13) зімовых відах спорту (Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён);
- РНПЦ спорту, антыдопінгавае агенцтва, навучальна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва.
Задачы
правіцьПаводле статута ведамства мае наступныя задачы:
- парадкаванне фізічнага выхавання, гульняў і падарожжаў;
- распрацоўка захадаў пашырэння фізічнага выхавання, гульняў і падарожжаў;
- правядзенне доследаў выніковасці аздараўлення насельніцтва, дзіцячых і юнацкіх гульняў, гульняў вышэйшых дасягненняў;
- узгадненне фізічнага выхавання і гульняў сярод непрацаздольных асоб;
- правядзенне гульняў і падарожжаў у Беларусі.
Паўнамоцтвы
правіцьПаводле статута міністэрства мае паўнамоцтвы на:
- ухваленне ведамаснага заканадаўства;
- падачу прапаноў аб касаванні пастановаў ведамстваў і мясцовых органаў улады супярэчных заканадаўству аб фізічным выхаванні, гульнях і падарожжах;
- прадстаўленне Ураду ў адпаведных міжведамасных міжнародных арганізацыях і заключэнне адпаведных міжнародных дамоў;
- стварэнне, ператварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў;
- утварэнне міжведамасных камісіяў і навуковых нарадаў;
- запыт ва ўстановах звестак;
- прыцягненне да нарадаў навуковых устаноў і спецыялістаў[3].
Кіраўнікі
правіць- Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў (20 лістапада 1995 года — 12 снежня 1996 года);
- Уладзімір Іосіфавіч Макейчык (13 студзеня 1997 года — 16 сакавіка 1998 года);
- Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў (16 сакавіка 1998 года — 16 красавіка 1999 года);
- Яўген Мікалаевіч Ворсін (16 красавіка 1999 года — 23 студзеня 2003 года);
- Юрый Леанідавіч Сівакоў (23 студзеня 2003 года — 6 ліпеня 2005 года);
- Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў (6 ліпеня 2005 года — 26 чэрвеня 2009 года);
- Алег Леанідавіч Качан (26 чэрвеня 2009 года — 28 кастрычніка 2012 года);
- Аляксандр Ігаравіч Шамко (31 кастрычніка 2012 года — 15 лютага 2018 года);
- Сяргей Міхайлавіч Кавальчук (5 сакавіка 2018 года — цяперашні час).
Зноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 снежня 2017).
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 06.03.2018.
- ↑ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 963 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (21 мая 2011).(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Міністэрства спорту і турызму Беларусі Архівавана 2 красавіка 2018. (бел.)