Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (Мінстат Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які існаваў з 1994 па 2008 гады і ажыццяўляў кіраўніцтва дзяржаўнай статыстыкай у Рэспубліцы Беларусь. Падпарадкоўваўся Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Мінстат Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Дата стварэння | 1994 |
Папярэдняе ведамства | Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу |
Дата скасавання | 2008 |
Заменена на | Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь |
ГісторыяПравіць
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 122 ад 23 верасня 1994 года Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу ператвораны ў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь[1].
Першым міністрам указам прэзідэнта № 234 ад 3 снежня 1994 года быў прызначаны Уладзімір Нічыпаровіч[2].
2 снежня 1998 года ўказам прэзідэнта № 570 міністрам быў прызначаны Уладзімір Зіноўскі[3].
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 года № 445 Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Дадзенае пераўтварэнне выклікана неабходнасцю захавання аднаго з асноўных прынцыпаў афіцыйнай статыстыкі, замацаванага ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» — прынцыпу незалежнасці пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.
СкладПравіць
У Мінстат уваходзілі Цэнтр па падрыхтоўцы і выданню статыстычнай інфармацыі для органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўны вылічальны цэнтр», Навукова-даследчы інстытут статыстыкі, якія ў цэлым складалі адзіную сістэму органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.