Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць упарадкаванне сувязі

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць упарадкаванне сувязі. Міністр сувязі і інфарматызацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 18 жніўня 2018 года пасаду міністра займае Канстанцін Шульган[1].

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінсувязі Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 2004
Папярэднія ведамствы Міністэрства сувязі РБ (1997–2004)
Міністэрства сувязі і інфарматыкі РБ (1991–1997)
Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР (1990–1991)
Міністэрства сувязі БССР (1955–1990)
Штаб-кватэра 1220050, Мінск, пр-т Незалежнасці, 10
53°53′47″ пн. ш. 27°33′07″ у. д.HGЯO
Міністр сувязі і інфарматызацыі РБ Канстанцін Шульган
Сайт www.mpt.gov.by

Склад правіць

  1. Цэнтральны апарат — 4 управы, 7 аддзелаў, 2 сектары і адзін дэпартамент;
  2. Прадпрыемствы «Белтэлекам», «Белпошта», «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр», «БелДІЭ»[2] (Беларуская дзяржаўная інспэкцыя электрасувязі), «Гіпрасувязь», «Інстытут прыкладных праграмных сістэм», «Прамсувязь», «Мінсктелекамбуд», «Белсувязьбуд» і «Белрамбудсувязь»;
  3. Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі[3].

Задачы правіць

  1. упарадкаванне сувязі;
  2. развіццё сувязі ў дзяржаве;
  3. стварэнне сетак апрацоўкі і перадачы звестак;
  4. размеркаванне выкарыстання радыёчастот цывільнымі радыёэлектроннымі сродкамі.

Паўнамоцтвы правіць

  1. ухваленне ведамасных пастаноў;
  2. заключэнне міжнародных дагавораў аб сувязі;
  3. стварэнне нарадаў;
  4. хадайніцтва аб дзяржаўных узнагародах працаўнікам за развіццё сувязі;
  5. запыт звестак ва ўстановах[4].

Мінуўшчына правіць

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства сувязі і інфарматыкі больш як 5 год працягвала кіравацца Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 16 ліпеня 1990 г. № 129. Указам ад 11 студзеня 1997 г. № 30 прэзідэнт пераўтварыў яго ў Міністэрства сувязі, а ўказам ад 12 лютага 2004 г. № 66 надаў яму новую ўставу і сучасную назву — Міністэрства сувязі і інфарматызацыі[5].

Зноскі

  1. Лукашенко сменил руководство правительства, премьером назначен Румас (руск.). БЕЛТА. Праверана 18.08.2018.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). РУП «БелДIЭ». Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 29 студзеня 2011.
  3. Пералік арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) (руск.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010.(недаступная спасылка)
  4. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2004 г. № 302 (руск.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010.
  5. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2010. Праверана 29 студзеня 2011.

Спасылкі правіць