Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цый Рэспу́блікі Белару́сь (Мінтранс Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць шляхамі зносін. Міністр транспарту і камунікацый прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 4 ліпеня 2023 года пасада міністра вакантная[1].
Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 25 жніўня 1991 |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства транспарту БССР |
Сайт | mintrans.gov.by |
Гісторыя правіць
5 ліпеня 1993 года Вярхоўны Савет перайменаваў Міністэрства транспарту ў Міністэрства транспарту і камунікацый[2]. 22 ліпеня 1993 года Пастановаю № 491 урад уключыў у яго склад упраўленне грамадзянскай авіяцыі і Беларускую чыгунку. Прэзідэнт вылучыў іх са складу міністэрства ўказамі ад 4 красавіка 1995 г № 126 і ад 17 красавіка 1996 года № 150 адпаведна, аднак указам ад 5 мая 2006 года № 289 зноў вярнуў іх да складу міністэрства[3].
Міністры правіць
- А. Е. Андрееў (1963—1984; міністр аўтамабільнага транспарта)
- Уладзімір Бародзіч (1984—1993; міністр аўтамабільнага транспарта да 1988, міністр транспарта ў 1988—1993)
- Сцяпан Шкапіч (1993—1994);
- Аляксандр Лукашоў (1994—2001)
- Міхаіл Баравы (2001—2005)
- Уладзімір Сасноўскі (2005—2009)
- Іван Шчэрба (2009—2012)
- Анатоль Сівак (2012—2018)
- Аляксей Аўраменка (2019—2023)
- Аляксей Ляхновіч (з 2023)
Структура правіць
- Цэнтральны апарат — 2 дэпартаменты, 8 упраўленняў і 6 аддзелаў[4], а таксама 2 інспекцыі;
- Прадпрыемствы «Віцебскаблаўтатранс», «Гомельаблаўтатранс», «Гроднааблаўтатранс», «Мінскаблаўтатранс», «Белтрансснаб», «Транстэхніка», «Белтэхагляд», «Гомельскі аўтарамонтны завод», «Мазырскі аўтарамонтны завод», «Беларускае рачное параходства» (Гомель), «Белводшлях» (Гомель), «Днепра-Бугскі водны шлях» (Пінск), «Ніжняпрыпяцкае» (Мазыр), «Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Беларуская інспекцыя рачнога рэгістру» (Гомель), «Белсуднапраект» (Гомель) і Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў (Бабруйск);
- Аўтамабільныя вучылішча — Брэсцкае, Віцебскае, Гродзенскае, Гомельскае, Магілёўскае і Маладзечанскае.
- Беларуская чыгунка,
- Газета «Транспартны веснік» (руск.: Транспортный вестник).
Задачы правіць
- стварэнне ўмоў для задаволення патрэб спажыўцоў транспартных паслуг;
- спрыянне сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі развіццю перавозак;
- правядзенне нарадаў аб перавозках з зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
- спрыянне непасрэдным сувязям айчынных перавозчыкам з замежнымі;
- упарадкаванне перавозак;
- павышэнне выніковасці кіравання ўрадавай транспартнай уласнасцю;
- павышэнне канкурэнтаздольнасці вывазу транспартных паслуг;
- развіццё тавараправоднай сеткі за мяжой;
- прыцягненне ў галіну перавозак вонкавых пазык.
Паўнамоцтвы правіць
- упарадкаванне капіталаўкладанняў у галіну перавозак;
- спрыянне ўтварэнню канкурэнтнага асяроддзя ў галіне перавозак;
- упарадкаванне знешнегандлёвых грузаперавозак;
- выдаткоўванне на развіццё вывазу транспартных паслуг і міжнародных транспартных шляхоў, што праходзяць праз землі дзяржавы;
- спрыянне страхаванню перавозак;
- заключэнне і выкананне міжведамасных міжнародных дамоў аб перавозках;
- выдача дазволаў на перавозкі і нагляд за выкананнем іх умоў;
- распрацоўка і нагляд за выкананнем заканадаўства аб перавозках;
- ухваленне ведамасных загадаў і пастановаў;
- нагляд за выкарыстаннем і кіраваннем урадавым дарожным фондам;
- спрыянне найму транспартных сродкаў;
- вызначэнне коштаў дарожнага будаўніцтва і нагляд за іх ужываннем;
- вядзенне ведамаснай статыстыкі;
- улік цэнаў на транспартныя паслугі і нагляд за іх ужываннем;
- распрацоўка развіцця і нагляд за гаспадарчаю дзейнасцю ведамасных прадпрыемстваў;
- упарадкаванне рахункаводства і справаздачнасці ў галіне перавозак;
- валоданне, выкарыстанне і распараджэнне ведамаснай уласнасцю;
- заключэнне з прафесійнымі саюзамі пагадненняў аб аплаце працы;
- удзел сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ўраду ў міжнародных транспартных арганізацыях;
- узгадненне міжнародных пасажырскіх перавозак з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаў;
- удзел у распрацоўцы правілаў бяспечнага карыстання транспартнымі сродкамі;
- нагляд за станам і будаўніцтвам шляхоў зносін;
- падрыхтоўка пераводу галіны перавозак на ваеннае становішча;
- кіраванне распрацоўкаю і будаўніцтвам аўтамабільных дарог і грамадзянскіх аэрапортаў;
- наладжванне прафесійных спаборніцтваў у галіне перавозак;
- улік суднаў і вызначэнне парадку вядзення суднавай кнігі;
- нагляд за выкананнем правілаў бяспекі суднаходства ў нутраных водах;
- выдача беларускіх пасведчанняў асобы марака;
- спрыянне конкурсам на будоўлю шляхоў зносін;
- ухваленне ведамасных пастановаў аб парадку перавозак;
- узгадненне будаўніцтва органамі выканаўчай улады аўтамабільных дарог агульнага карыстання;
- забарона руху па аўтамабільных дарогах пры здарэннях, стыхійных бедствах і правядзенні іх рамонту;
- выдача дазволаў на праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах агульнага карыстання;
- абмежаванне масы і нагрузак на восі транспартных сродкаў пры надворных умовах, што паніжаюць бяспеку аўтамабільных дарог;
- паведамленне аб сезонных заканадаўчых абмежаваннях дарожнага руху ў адпаведныя ўстановы іншых дзяржаў, што заключылі з урадам Беларусі дагаворы аб аўтамабільных зносінах;
- наладжванне збору платы за праезд па аўтадарогах;
- вядзенне ўліку аўтадарог агульнага карыстання і выдача звестак аб іх;
- ухваленне найменняў і нумароў агульнадзяржаўных дарог;
- вызначэнне парадку абследавання аўтадарог;
- вызначэнне парадку пракладкі інжынерных камунікацый у паласе адводу агульнадзяржаўных аўтадарог;
- узгадненне размяшчэння прадпрыемстваў прыдарожнага абслугоўвання з іх уласнікамі і органамі выканаўчай улады;
- нагляд за выкананнем правілаў бяспекі палётаў;
- улік і допуск да выкарыстання грамадзянскіх паветраных суднаў і аэрапортаў;
- распрацоўка заканадаўства аб грамадзянскіх палётах;
- апавяшчэнне аб хібах грамадзянскіх паветраных суднаў;
- выдача дазволаў на выкананне палётаў і ўжыванне бартавых радыёстанцый грамадзянскіх паветраных суднаў з прысваеннем пазыўнога радыёсігналу;
- нагляд за выкананнем правілаў міжнародных палётаў у паветранай прасторы дзяржавы;
- медыцынска-санітарнае абслугоўванне працаўнікоў паветраных суднаў дзяржаўных устаноў;
- узгадненне будаўніцтва ў ваколіцах грамадзянскіх аэрадромаў;
- улік паветраных здарэнняў у дзяржаве[5].
Зноскі
- ↑ Памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка
- ↑ Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Шчэрба Іван Іванавіч . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (31 жніўня 2010).
- ↑ Гісторыя (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2011. Праверана 9 студзеня 2015.
- ↑ Будова цэнтральнага апарату Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2011. Праверана 9 студзеня 2015.
- ↑ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010).(недаступная спасылка)
Спасылкі правіць
- Сайт Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Архівавана 31 снежня 2014. (руск.) (англ.)