Міністэрства хлебапрадуктаў БССР
Саюзна-рэспубліканскае Міністэ́рства хлебапраду́ктаў Беларускай ССР было ўтворана ў 1956 годзе[1]. У 1961 годзе на яго базе ўтворана рэспубліканскае Міністэрства нарыхтовак БССР, якое ў 1962 годзе пераўтварана ў рэспубліканскае Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў.
Міністэрства хлебапрадуктаў Беларускай ССР | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння |
20 чэрвеня 1956 — 24 сакавіка 1961 16 красавіка — 4 кастрычніка 1969 22 лістапада 1985 — 19 верасня 1991 |
Папярэднія ведамствы |
Дзяржаўны камітэт СМ БССР па хлебапрадуктам і камбікормавай прамысловасці (1965—1969) Міністэрства нарыхтовак БССР (1969—1985) |
Заменена на | Міністэрства хлебапрадуктаў Рэспублікі Беларусь |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Савет Міністраў БССР |
У 1965 годзе было скасавана, яго функцыі перайшлі да саюзна-рэспубліканскага Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. У тым жа годзе ўтвораны Дзяржаўны камітэт СМ БССР па хлебапрадуктам і камбікормавай прамысловасці.
З 1969 года Дзяржкамітэт быў зноў пераўтвораны ў Міністэрства хлебапрадуктаў БССР, затым у тым жа годзе — у Міністэрства нарыхтовак БССР. З 1985 года зноў Міністэрства хлебапрадуктаў БССР.
Міністры
правіць- Уладзімір Кудраеў (1956 — 1958)
- Пётр Калінін (1958 — 1959)
- Мікалай Аўхімовіч (1959 — 1961)
- Рыгор Панамароў (красавік — кастрычнік 1969)
- Мікалай Якушаў (1986 — 1991)
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства хлебапрадуктаў Беларускай ССР» ад 20 чэрвеня 1956 года
Літаратура
правіць- Система Министерства хлебопродуктов Белорусской ССР / Центр. науч.-исслед. ин-т информ. и техн.-экон. исслед. ― М., 1987.
- Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР : (1965-1991 гг.). Ч. 1. — Мн., 2000. — С. 149-158.