Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства экано́мікі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэканомікі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гаспадарання. Міністр эканомікі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 4 студзеня 2020 года пасаду міністра займае Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў[1].
СтруктураПравіць
ЗадачыПравіць
- агляд гаспадаркі дзяржавы;
- парадкаванне цэнаўтварэння і прадпрымальніцтва;
- парадкаванне ўзнаўлення асноўных фондаў прадпрыемстваў;
- прыцягненне ўкладанняў і распрацоўка заканадаўства аб кіраванні дзяржаўнай маёмасцй;
- удзел у распрацоўцы гаспадарчае супрацы з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі;
- парадкаванне банкруцтва;
- супрацьдзеянне манаполіям;
- удзел у распрацоўцы праграм жыллёвага будаўніцтва;
- планаванне падрыхтоўкі гаспадаркі дзяржавы да ваеннага часу.
ПаўнамоцтвыПравіць
- ухваленне, тлумачэнне і нагляд за выкананнем ведамасных пастаноў;
- скліканне нарад спецыялістаў;
- заключэнне дамоў аб падрыхтоўцы аглядаў і прагнозаў развіцця гаспадаркі дзяржавы;
- запыт ва ўстановах звестак аб гаспадаранні;
- праверка выканання пастановаў аб цэнаўтварэнні і прадпрымальніцкай дзейнасці;
- прыём справаздачаў кіраўнікоў устаноў аб гаспадаранні на пасяджэннях калегіі міністэрства;
- стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў[3].
Зноскі
- ↑ Аляксандр Чарвякоў назначаны Міністрам эканомікі Беларусі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 студзеня 2020.
- ↑ Будова (руск.) . Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 верасня 2010.
- ↑ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 967 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 верасня 2010.