Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі

Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі, МУС Расіі — федэральны орган выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляе функцыі па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы ўнутраных спраў, у сферы кантролю за абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, а таксама ў сферы міграцыі.

Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі
скарочана — МУС Расіі
эмблема МУС Расіі[1]
эмблема МУС Расіі[1]
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Расія
Дата стварэння 1992
Папярэднія ведамствы Міністэрства ўнутраных спраў СССР
Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР
Народны камісарыят унутраных спраў СССР
Народны камісарыят унутраных спраў РСФСР
Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі
Вышэйшае ведамства Урад Расійскай Федэрацыі
Штаб-кватэра
Міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Аляксандравіч Калакольцаў
Падведамны орган Паліцыя
Сайт мвд.рф

Структура правіць

Міністэрства ўнутраных спраў узначальвае міністр унутраных спраў, які ў падпарадкаванні мае аднаго першага намесніка, трох намеснікаў і статс-сакратара[3].

Міністру падпарадкоўваецца цэнтральны апарат МУС Расійскай Федэрацыі, які ўключае ў сябе галоўныя ўпраўленні, упраўленні, дэпартаменты і НЦБ Інтэрпала. Цэнтральнаму апарату падпарадкоўваюцца прадстаўнікі МУС Расіі ў замежных дзяржавах (замежны апарат МУС РФ), арганізацыйныя сістэмы МУС Расіі (такія як адукацыйныя ўстановы і навуковыя арганізацыі) і тэрытарыяльныя органы Міністэрства ўнутраных спраў. Тэрытарыяльныя органы прадстаўляюць сабой міністэрствы ў суб’ектах Расійскай Федэрацыі[4].

Зноскі

Спасылкі правіць