Мініцкая ГЭС
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Мініцкая ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на вадасховішча Мінічы на рацэ Шчара (прыток Нёмана), за 1,5 км на поўнач ад в. Мінічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вызначаная магутнасць 200 кВт.
Мініцкая ГЭС | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вадаём | Вадасховішча Мінічы і Шчара |
Увод у эксплуатацыю | 31 снежня 2007 |
Электрычная магутнасць, МВт | 200 кВт |
Пабудаваная паводле Праграмы Мінэнерга РБ па будаўніцтве і аднаўленні аб’ектаў гідраэнергетыкі на перыяд да 2020 года. Работы выконваліся РУП «Брэстэнерга». Пастаўку абсталявання, шефмантажныя і наладкавыя работы ажыццяўляла ЗАТ «Еўра-Энергетыка». Усталявана два гідраагрэгаты, вызначанай магутнасцю 100 кВт кожны, вытворчасці ЗАТ «Энергатэх» (Санкт-Пецярбург). Таксама праведзенае дабраўпарадкаванне прылеглай да ГЭС тэрыторыі. Агульны кошт Мініцкай ГЭС ~1 млрд бел.руб. (на 31.12.2007). Уведзеная ў эксплуатацыю 31 снежня 2007.
Перапад ўзроўняў верхняга і ніжняга б'ефаў 4-4,5 м. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі адпавядае 300—350 т.у.п. Мініцкая ГЭС запраектаванная для работы ў аўтаматычным рэжыме, кантроль работы, запуск і спыненне гідраагрэгатаў ажыццяўляецца з дыспетчарскага пульту Баранавіцкіх электрасетак, але не выключанае кіраванне са шчыта ў будынку ГЭС.