Міравы хлопец
«Міравы хлопец» — прыгодніцкі фільм рэжысёра Юрыя Дубровіна, зняты ім па сцэнарыі драматурга Ціхана Няпомняшчага на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе. Выйшаў на экраны 12 чэрвеня 1972 года. У фільме ўпершыню прагучала песня Веньяміна Баснера «Бярозавы сок», у выкананні Песняроў.
Міравы хлопец | |
---|---|
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1971 |
IMDb | ID 0296757 |
Сюжэт
правіцьМаладога спецыяліста Мінскага аўтазавода адпраўляюць за мяжу, каб ён прадэманстраваў перавагі грузавой аўтамашыны МАЗ перад замежнымі канкурэнтамі. Для гэтага ладзяцца адмысловыя гонкі з перашкодамі, якія павінны пераадолець машыны. У сувязі з хваробай прафесійнага гоншчыка, Логінаў выступае замест яго.
Галоўны герой з гонарам выходзіць з цяжкай сітуацыі, якая склалася, нягледзячы на злачынствы, якія чыніліся замежнымі канкурэнтамі — вытворцамі грузавых аўтамашын.
У ролях
правіць- Мікалай Алялін — Віктар Логінаў
- Любоў Румянцава (Чарнавол) — Дэлія Уэйд
- Гурген Тонунц — Атар
- Харый Ліепіньш — Дарлінгтан
- Аляксандр Смірноў — Барыс Міхайлавіч Малішэўскі
- Улдзіс Ліелдыджс — Дэль Рыа
- Яніс Грантыньш — Паркер
- Мікалай Яроменка — Калінковіч
- Мухтар Маніеў — Кадарэзі
Літаратура
правіць- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971-1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2