Міралем П’яніч

баснійскі футбаліст

Міралем П’яніч (басн.: Miralem Pjanić; нар. 2 красавіка 1990, Тузла, СФР Югаславія) — баснійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Шарджа» з ААЭ і нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны. Гуляе часцяком у якасці атакавалага паўабаронцы, вядомы як плэймэйкер з вялізнымі тэхнічнымі якасцямі.

Футбол
Міралем П’яніч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 1990(1990-04-02)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Боснія і Герцагавіна
 Люксембург
Рост 180 см[3][4]
Вага 68 кг[3][4]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Шарджа
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2000—2004 Люксембург Шыфланж 95
2004—2007 Францыя Мец
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Францыя Мец 32 (4)
2008—2011 Францыя Алімпік (Ліён) 90 (10)
2011—2016 Італія Рома 159 (27)
2016—2020 Італія Ювентус 122 (15)
2020—2022 Іспанія Барселона 19 (0)
2021—2022   Турцыя Бешыкташ 20 (0)
2022— Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Шарджа
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Люксембург Люксембург (да 17) 4 (5)
2007 Люксембург Люксембург (да 19) 3 (1)
2007—2008 Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна (да 21) 3 (1)
2008— Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна 107 (17)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец юнацкіх каманд люксембургскага «Шыфланжа» і французскага «Меца». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клуба «Мец», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 32 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе клуба быў асноўным іграком каманды.

Сваёй гульнёй за «Меца» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба ліёнскага «Алімпіка», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за каманду з Ліёна наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе ліёнцаў, таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. Да складу «Ромы» далучыўся ў 2011 годзе.

13 чэрвеня 2016 года турынскі «Ювентус» абвясціў аб падпісанні з П’янічам пацігадовага кантракта. «Рома» ў якасці кампенсацыі за паўабаронцу атрымала 32 млн еўра[5].

У чэрвені 2020 года было абвешчана аб дамоўленасці аб пераходзе паўабаронцы ў «Барселону»[6]. Сума трансферу склала 60 млн еўра, пераход адбыўся па заканчэнні сезона 2019/20.

Летам 2021 года стала вядома, што трэнер «Барселоны» Роналд Куман больш на разлічвае на П’яніча. У верасні 2021 года ён на правах арэнды далучыўся да турэцкага «Бешыкташа»[7], дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У пачатку сезона 2022/23 заставаўся на лаўцы запасных «Барселоны», а ў верасні 2022 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Шарджа» з ААЭ[8].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Люксембурга. Аднак пазней вырашыў гуляць за каманду сваёй радзімы. Пасля атрымання баснійскага пашпарту ў пачатку 2008 года, Міралем дэбютаваў у складзе зборнай Босніі і Герцагавіны 20 жніўня 2008 года ў гульні супраць зборнай Балгарыі, якая скончылася перамогай балгараў з лікам 2:1[9].

Дасягненні правіць

«Ювентус»:

«Барселона»:

«Бешыкташ»:

Зноскі

Спасылкі правіць