Міраслаў Гермашэўскі
Міраслаў Гермашэўскі (польск.: Mirosław Hermaszewski; 15 верасня 1941 — 12 снежня 2022, Варшава) — першы польскі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1978). Генерал.
Міраслаў Гермашэўскі | |
---|---|
польск.: Mirosław Hermaszewski | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | брыгадны генерал |
Дата нараджэння: | 15 верасня 1941[1] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 12 снежня 2022[1] (81 год) |
Месца смерці: | |
Аўтограф: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Здзейсніў палёт у якасці касманаўта-даследчыка на касмічным караблі «Саюз-30» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (27 чэрвеня — 5 ліпеня 1978 г.); працягласць палёту — 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны 59 секунд. Адзіны паляк, які паляцеў у космас[3].
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 верасня 1941 года.
У 1981 годзе, пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча, уваходзіў у склад Ваеннага савета нацыянальнага выратавання. У 1982 скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава ў Маскве. У тым жа годзе быў прызначаны начальнікам польскага лётнага вучылішча «Школа арлянят». Затым быў намеснікам начальніка Галоўнага палітычнага кіравання польскай арміі і служыў у гэтай пасадзе да 1988 года, калі палітычныя органы ў польскай арміі былі скасаваныя. З 1988 па 1991 год служыў камендантам (начальнікам) Вышэйшай афіцэрскай лётнай школы ў Дэмбліне. З’яўляўся намеснікам камандуючага ВПС і СПА Польшчы.
З 2000 года — брыгадны генерал у адстаўцы. На грамадскіх пачатках займаўся прапагандай касманаўтыкі.
У 1988 годзе ў Віцебску ўсталяваны помнік беларускаму касманаўту Пятру Клімуку і першаму касманаўту Польшчы Міраславу Гермашэўскаму. Спасылка
Памёр 12 снежня 2022 года ў Варшаве[3].
Зноскі
Спасылкі
правіцьМіраслаў Гермашэўскі на сайце «Героі краіны»