Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка
Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка (укр.: Мирослав Юрійович Ромащенко; нар. 16 снежня 1973, Паўлаград) — беларускі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (1994—1998). Завяршыў кар’еру ва ўзросце 25 гадоў з-за траўмы, пасля чаго стаў трэнерам.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 снежня 1973 (50 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малодшы брат Міраслава, Максім, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера
правіцьФутбольную кар’еру пачаў ва Украінскай ССР, дзе выступаў за паўлаградскі «Шахцёр» і дубль днепрапятроўскага «Дняпра».
Пасля распаду СССР перабраўся ў Беларусь, дзе на працягу трох сезонаў гуляў за рэчыцкі «Ведрыч» і магілёўскі «Дняпро». У 1994 годзе перайшоў у екацярынбургскі «Уралмаш», а ў 1996 годзе — у маскоўскі «Спартак», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Расіі.
У верасні 1998 года, у матчы за зборную Беларусі супраць зборнай Даніі, атрымаў траўму меніска. За тры гады перанёс 6 аперацый, быў у заяўцы «Спартака», але на полі так і не з’явіўся[2].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 15 матчаў, забіў 1 мяч.
Трэнерская кар’ера
правіцьТрэнерскую кар’еру пачаў у ДЮСШ «Спартак», з 2003 года працаваў з дублем «Спартака», з 2006 года — галоўны трэнер дубля. У чэрвені-жніўні 2008 года — старшы трэнер «Тамі».
14 снежня 2009 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Салют». Кантракт быў заключаны тэрмінам на адзін год і скасаваны па ўзаемнай згодзе 17 мая 2010 года.
У студзені 2011 года Станіслаў Чарчэсаў запрасіў Міраслава сваім памочнікам у «Жамчужыну-Сочы». З кастрычніка 2011 года яны разам працавалі ў грозненскім «Цераку»[3].
У чэрвені 2013 года Рамашчанка становіцца старшым трэнерам пермскага «Амкара», дзе галоўным трэнерам, з мая 2013 года, быў Чарчэсаў. У матчы 11-га тура Прэм’ер-лігі 2013/14 супраць «Анжы», замест Чарчэсава кіраваў «Амкарам» з броўкі поля[4]. У 2014—2015 гадах працаваў з Чарчэсавым у маскоўскім «Дынама», а ў кастрычніку 2015 года ўслед за ім накіраваўся на працу ў варшаўскую «Легію»[5]. Разам з «Легіяй» стаў чэмпіёнам Польшчы, пасля чаго ў чэрвені 2016 года разам з усім трэнерскім штаб пакінуў варшаўскі клуб[6]. Пасля прызначэння Чарчэсава ў жніўні 2016 года галоўным трэнерам зборнай Расіі ўвайшоў у яго штаб. Заставаўся памочнікам Чарчэсава ў зборнай да яго звальнення ў ліпені 2021 года.
У снежні 2021 года стаў памочнікам Чарчэсава ў венгерскім «Ферэнцварашы»[7]. Працаваў у «Ферэнцварашы» да звальнення Чарчэсава ў ліпені 2023 года.
У жніўні 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам грозненскага «Ахмата»[8]. Падаў у адстаўку з пасады ў красавіку 2024 года[9].
Крыніцы
правіць- ↑ FootballFacts.ru
- ↑ ФУТБОЛ. Мирослав Ромащенко: прощай, "Спартак"! (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2011.
- ↑ Черчесов пригласил в «Терек» Ромащенко и Стауче (руск.). sportbox.ru (6 кастрычніка 2011). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Ромащенко будет руководить «Амкаром» в матче с «Анжи» (руск.)(недаступная спасылка). sovsport.ru (27 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014.
- ↑ Экс-игрок сборной Беларуси будет помогать Станиславу Черчесову в варшавской "Легии" (руск.). football.by (5 кастрычніка 2015). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ «Легия» объявила об уходе Черчесова и его тренерского штаба, в который входил Мирослав Ромащенко (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Бывший защитник сборной Беларуси вошел в тренерский штаб "Ференцвароша" (руск.). football.by (22 снежня 2021). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ "Ахмат" подтвердил назначение Ромащенко. В тренерский штаб войдет еще один белорус (руск.). football.by (18 жніўня 2023). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Мирослав Ромащенко подал в отставку с поста главного тренера "Ахмата" (руск.). football.by (4 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.