У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Міра (ο Cet, О мікрон Кіта) — падвойная зорка ў сузор’і Кіта, якая складаецца з чырвонага гіганта Міра А і белага карліка Міра B. Адлегласць да Міры — 417 св. гадоў ± 14 %. Кампаненты знаходзяцца на адлегласці 70 а.а., арбітальны перыяд каля 400 гадоў.

Міра А — пульсуючая пераменная зорка, якая дала назву класу зорак — мірыды. Яна мае перыяд 332 дня. У максімуме бляску яна даволі прыкметная — бачная зорная велічыня ў сярэднім 3,5, у некаторых цыклах дасягае 2,0. У мінімуме яе свяцільнасць падае ў сотні разоў, і яна становіцца нябачнай няўзброеным вокам (m = 8,6 … 10,1). У інфрачырвоным дыяпазоне ваганні бляску Міры значна меншыя, і складаюць каля 2 зорных велічынь.

Міру B акружае гарачы акрэцыйны дыск рэчыва, якое мкне з гіганта. Яна таксама з’яўляецца пераменнай з-за нераўнамернасці паступлення рэчыва — бачная велічыня змяняецца ад 9,5m да 12m.

Літаратура

правіць