Мірны дагавор
Мірны дагавор — канчатковае прыняцце дзвюма ці больш бакамі, якія знаходзіліся адзін з адным у стане вайны, абавязацельстваў аб спыненні ваенных дзеянняў на падставе пісьмова замацаванага пагаднення. У адрозненне ад перамір'я заключэнне мірнага дагавора ў наш час магчыма толькі паміж двума прызнанымі міжнародным правам урадамі, бо ў адваротным выпадку ўрэгуляваннем канфлікту прызвана займацца ААН.
Найбольш важнымі складнікамі мірнага дагавора з'яўляюцца прававое ўрэгуляванне пытанняў тэрытарыяльнага суверэнітэту і палітычных умоў, заявы пра від будучых двух- ці ўсебаковых адносін, форма і аб'ём рэпарацый, наступствы ў ваеннай вобласці.
Гісторыя
правіцьПершым гістарычна дакументаваным мірным дагаворам стала пагадненне паміж Егіптам і хетамі ў 1259 годзе да н.э. Гэты дагавор утрымліваў не толькі пакт аб ненападзе, але і абавязацельства аб ўзаемадапамозе ў выпадку нападу з трэцяга боку. Дагавор існаваў у дзвюх версіях, на старажытнаегіпецкай і хецкай мовах.